2 марта 2021, вторник, 7:56
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Відэазвароты Вольных Купалаўцаў трапілі ў архіў Канфедэрацыі бібліятэк Лігі Плюшча

Відэазвароты Вольных Купалаўцаў трапілі ў архіў Канфедэрацыі бібліятэк Лігі Плюшча
Фота: Reuters

Архіўная калекцыя прызначана для захавання лічбавага кантэнту, звязанага з падзеямі 2020 года ў Беларусі.

Пра гэта Купалаўцы паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook.

Артысты адзначылі, што іх ролікі патрапілі ў электронны збор «Беларуская палітыка і грамадства», распрацаваны бібліятэкарамі Гарвадскага, Стэнфардскага і Чыкагскага ўніверсітэтаў пад эгідай Канфедэрацыі бібліятэк Лігі Плюшча. Адмысловая архіўная калекцыя прызначана для захавання лічбавага кантэнту, звязанага з падзеямі 2020 года ў Беларусі.

— У архіў трапілі наш ролік у падтрымку гарадзенскіх артыстаў і адвечны “Сымон-музыка”, — інфармуюць творцы. — Канфедэрацыя бібліятэк плануе надалей сачыць за старонкай Вольных Купалаўцаў і захоўваць нашы матэрыялы, каб даваць доступ да іх шырокаму колу карыстальнікаў.

Нагадаем, што відэазварот у падтрымку артыстаў Гарадзенскага драмтэатра быў запісаны незалежнай тэатральнай групай 28 верасня 2020 года.

Чорна-белы маніфест «Адвечны «Сымон-музыка» ад Вольных Купалаўцаў» з’явіўся ў сетцы 14 верасня 2020-га, у дзень 100-годдзя слыннай сцэны.

— Гэта не проста маленькая прэм’ера, гэта старт нашага свабоднага ютуб-жыцця, — напісалі тады ў вітальным словы да роліка артысты. Зварот і адначасова маленькі спектакль, які развіўся са сцэны са славутай пастаноўкі «Сымон-музыка» Мікалая Пінгіна па паэме Якуба Коласа, паглядзелі 83 тысячы чалавек.

Сёння на you-tube канале Купалаўцаў знаходзіцца ўжо 12 запісаў. У тым ліку, спектакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна па легендарным творы Янкі Купалы, які калектыў сыграў ужо ў статусе вольнага тэатра.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».