4 марта 2021, четверг, 3:39
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

У Менску ўшанавалі ахвяр Галакосту і нагадалі, што пра гэтую трагедыю мала вучаць у школах

3
У Менску ўшанавалі ахвяр Галакосту і нагадалі, што пра гэтую трагедыю мала вучаць у школах
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»

У мітынгу ўзялі ўдзел сьвятары і дыпляматы зь Беларусі, Ватыкану, Ізраілю.

У мітынгу на менскім мэмарыяле ахвярам Галакосту ўзялі ўдзел сьвятары і дыпляматы зь Беларусі, Ватыкану, Ізраілю.

Кіраўніца Гістарычнай майстэрні заўважыла, што ў беларускіх школах і праз 80 гадоў пасьля трагедыі Галакост амаль не вывучаюць.

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту, які адзначаецца 27 студзеня, ля мэмарыялу ахвярам Менскага гета сабраліся прадстаўнікі габрэйскіх арганізацый, сьвятары і дыпляматы з розных краін, паведамляе «Новы Час».

Галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднаньня суполак прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч нагадаў пра габрэяў, якіх нацысты ў вайну везьлі сюды з краін Эўропы на сьмерць. Праз гады на гэтым месцы, дзе ўсё яшчэ ляжаць мацэвы з колішніх габрэйскіх могілак, паўстаў помнік аўтарства славутага скульптара Леаніда Левіна.

Рыгор Абрамовіч падкрэсьліў, што габрэі Менску здолелі аднавіць культурніцкую дзейнасьць у горадзе, хоць пасьля Галакосту, учыненага нацыстамі, наступіў яшчэ адзін складаны пэрыяд, ужо пад уладай Саветаў. Тады гвалтоўна зачыняліся сынагогі, могілкі, у тым ліку і на месцы гета непадалёк ад сучасных станцый мэтро «Юбілейная плошча» і «Фрунзэнская».

Як адзначыў рабін, чарговая акцыя памяці засьведчыла непарушнасьць памяці пра 6 мільёнаў загінулых габрэяў і дзясяткі мільёнаў загінулых у гады ІІ сусьветнай вайны.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраілю Алекс Гольдман-Шайман нагадаў, што ўпершыню Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаўся 15 гадоў таму, 27 студзеня 2006 году. Але ў многіх дзяржавах і раней існавалі свае памятныя даты, прысьвечаныя гэтым трагічным падзеям.

Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»

Апостальскі нунцый Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзіч заклікаў маліцца за тых, хто пацярпеў ва ўсім сьвеце і ў Беларусі, каб трагедыя Галакосту ніколі не паўтарылася.

Затым прадстаўнікі дыпляматычных місій і габрэйскіх арганізацый запалілі шэсьць сьвечак на мэноры, прагучала габрэйская памінальная малітва — кадзіш.

Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»

У Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, што побач з мэмарыялам, яе кіраўніца Ірына Кашталян расказала пра дыдактычны дапаможнік «(Не)забытыя ахвяры вайны», праца над якім пачалася два гады таму.

Ірына Кашталян распавядае пра дапаможнік
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»

Яна сказала, што стваральнікі кнігі сьпярша зрабілі апытаньне сярод настаўнікаў у пошуках аб’яднаўчай ідэі. І вызначылі, што ніхто ў такой прызьме не выкарыстоўваў Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Яе стварылі па выніках аналізу нацысцкіх злачынстваў, прааналізаваўшы, якія правы чалавека былі парушаныя. Зыходзячы з гэтага і пісалі дапаможнік.

Дыдактычны дапаможнік
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»

«Тэма пазбаўленьня маёмасьці — мы бачым, што сюды падпадалі ня толькі габрэі, маёмасьць забіралі і ў сялян у вёсках. Тэма вязьняў сумленьня — гэта і Праведнікі народаў сьвету, і тыя, каго перасьледавалі за рэлігійныя перакананьні, і тыя ж камуністы. Вось такія абсалютна розныя людзі могуць быць аб’яднаныя ў групы», — адзначыла Ірына Кашталян.

Кіраўніца Гістарычнай майстэрні ў Менску сказала, што дагэтуль у Беларусі ёсьць вялікая праблема з тэмай Галакосту ў адукацыі. У школьных падручніках гэты тэрмін зьявіўся толькі ў 2019 годзе, прычым сама тэма не абавязковая для вывучэньня.

Мабільная выстава ў Гістарычнай майстэрні
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Мабільная выстава ў Гістарычнай майстэрні
Рыгор Абрамовіч
фота: «Новы Час»
Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».