19 марта 2024, вторник, 11:02
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Сяргей Дылеўскі: Мы не можам дапусціць, каб нашу краіну прадалі

3
Сяргей Дылеўскі: Мы не можам дапусціць, каб нашу краіну прадалі
Сяргей Дылеўскі

З 1 лістапада ў Беларусі распачнецца агульнанацыянальная забастоўка.

Старшыня Беларускага аб’яднання рабочых (БАР) Сяргей Дылеўскі абвесціў, што з 1 лістапада ў Беларусі распачнецца агульнанацыянальная забастоўка, і заклікаў беларусаў не выходзіць на працу, паведамляе «Белсат».

«Так больш працягвацца не можа. Пара рабочым узяць будучыню ў свае рукі. Мы не маем права цягнуць далей, пакуль нашыя сваякі, сябры і паплечнікі сядзяць у турмах, пакуль нашыя маці і сёстры, браты і бацькі гінуць у перапоўненых шпіталях ад каронавіруса.

Мы не можам проста глядзець, як прыдуркаваты грамадзянін развальвае нашы прадпрыемствы і эканоміку краіны. Мы не можам дапусціць, каб нашу краіну прадалі, падпісаўшы інтэграцыйныя мапы!» – адзначае Сяргей Дылеўскі ў сваім відэазвароце.

«Мы, Беларускае абʼяднанне рабочых, абвяшчаем пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі з 1 лістапада 2021 года! Мы спынім вытворчасці па ўсёй краіне, пакуль кожнае з дзесяці патрабаванняў не будзе выканана!» – кажа лідар Беларускага абʼяднання рабочых.

Сярод патрабаванняў Беларускага абʼяднання рабочых – спыненне рэпрэсіяў і вызваленне палітвязняў, пачатак перамоваў паміж уладамі і дэмакратычнымі сіламі, прывядзенне заробкаў і пенсіяў у адпаведнасць з эканамічнай сітуацыяй, рэалізацыя канстытуцыйнага права на свабоду слова і дзейнасць незалежных прафсаюзаў.

Дылеўскі заклікаў не выходзіць на працу з 1 лістапада, заставацца ўдома.

«Застанемся ўдома. Так мы адстаім нашу краіну, вернем у яе закон і справядлівасць. Толькі так мы абаронім сябе і сваіх блізкіх ад эпідэміі, якая абрынулася на наш дом», – падкрэсліў ён.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях