19 апреля 2024, пятница, 7:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менску затрымалі пяць крыптавалютчыкаў: іх абвінавачваюць у «фінансаванні пратэстаў»

6
У Менску затрымалі пяць крыптавалютчыкаў: іх абвінавачваюць у «фінансаванні пратэстаў»

ДФР агучыў дзіўную інфармацыю.

Паводле інфармацыі прэс-службы КДК, дзейнасць жыхароў Менска і Еўразвяза па абмене крыптавалют была выяўленая і спыненая Дэпартаментам фінансавых расследаванняў.

Сцвярджаецца, што яны выкарыстоўвалі спецыяльна створаны рэсурс, праз які куплялася і прадавалася крыптавалюта, а разлік за яе праводзіўся пераважна наяўнымі, перадае «Радыё Рацыя».

Таксама ў прэс-рэлізе гаворыцца, што работа ў абменніку вялася ананімна і была запатрабаваная «беларускімі суб’ектамі ценявой эканомікі».

У КДК заяўляюць, што такім чынам у мінулым і бягучым годзе з-за мяжы на пастаяннай аснове пераводзіліся грошы фондам, праваабарончым цэнтрам і НКА, якія нібыта падтрымлівалі пратэсты.

Паведамляецца, што ўдзельнікі «падазроных пераводаў» былі вызначаныя.

Сцвярджаецца, што грамадзяне, фонды і арганізацыі, якія атрымлівалі грошы праз крыптаабменнік, таксама вызначаны.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях