20 апреля 2024, суббота, 7:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Алесь Шатэрнік: Дзіўна было чытаць на чыгунных дзверках печкі слова «Менск»

2
Алесь Шатэрнік: Дзіўна было чытаць на чыгунных дзверках печкі слова «Менск»
Алесь Шатэрнік

Фрагменты ўспамінаў скульптара.

Скульптар Алесь Шатэрнік, які цяпер жыве ў ЗША, працуе над кнігай успамінаў, частка якіх прысвечаная жыццю ў пасляваенным Менску. «Радые Рацыя» прадстаўляе вашай увазе фрагменты ўспамінаў Алеся Шатэрніка, якія друкуюцца ўпершыню.

Вуліца Рэвалюцыйная ў Менску

Пачну ўспамін пра Менск з гэтых мясцін. Вярнуліся ў Менск мы ў 1945 годзе. Была ноч. Нашае сямейства сядзела на мяхах, якія маці забрала з Расеі, дзе мы перасядзелі акупацыю. Сустракаў нас на Менскім вакзале мамін старэйшы брат, дзядзька Іван, Іван Адамавіч Юдзіцкі. Рослы чалавек, вышэй за метр восемдзесят. Нам трэба было сядзець на гэтых мяхах і ратаваць свой скарб, бо адзін з мяхоў у нас усе ж скралі злодзеі. Нічога дзіўнага – паваенны час. І вось з’яўляецца дзядя Ваня, дзвюмя рукамі трымаючы драўляны дрын. Так і замацаваўся ў памяці гэты родны чалавек, як легендарны герой. Калі я рабіў Вітаўта, то постаць атрымалася падобная, толькі Вітаўт трымае меч. Жыў дзядзька Іван на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску.

Вуліца Рэвалюцыйная ў Менску Пачну ўспамін пра Менск з гэтых мясцін. Вярнуліся ў Менск мы ў 1945 годзе. Была ноч. Нашае сямейства сядзела на мяхах, якія маці забрала з Расеі, дзе мы перасядзелі акупацыю. Сустракаў нас на Менскім вакзале мамін старэйшы брат, дзядзька Іван, Іван Адамавіч Юдзіцкі. Рослы чалавек, вышэй за метр восемдзесят. Нам трэба было сядзець на гэтых мяхах і ратаваць свой скарб, бо адзін з мяхоў у нас усе ж скралі злодзеі. Нічога дзіўнага – паваенны час. І вось з’яўляецца дзядя Ваня, дзвюмя рукамі трымаючы драўляны дрын. Так і замацаваўся ў памяці гэты родны чалавек, як легендарны герой. Калі я рабіў Вітаўта, то постаць атрымалася падобная, толькі Вітаўт трымае меч. Жыў дзядзька Іван на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску.

Дамы на Рэвалюцыйнай стаялі шчыльна і падзяляліся ці то праездам, ці ні вялікім дворыкам. Насупраць дома № 4 быў прыбудаваны друкарскі цэх, а з левага боку была шкляная шыльда з назвай друкарні ,,Красный печатник”. Друкарня месцілася ў дзіўных цагляных прыбудовах. На прыканцы друкарскага цэху была прыбудавана металічная лесьвіца, па якой можна было ўзняцца на другі паверх суседняга дому, дзе таксама былі памяшканні друкарні. Часам друкарня вырабляла дзіўныя „ксівы” у чырвоным каленкоравым пераплеце – ці то кэгэбісцкія, ці то міліцэйскія ці то іншыя пасведчанні. Такімі пасведчаннямі пацаны маглі хваліцца адзін перад адным. А што тычыцца адкідаў вытворчасці друкарні, якая працавала вельмі напружана, то яны скідаліся проста ў двары ў вялізныя драўляныя скрыні, дзе асабліва не залежваліся, бо печкі трэба было паліць штодня.

Яшчэ можна было набраць бабітавых палосак з наборам словаў з друкарскай вытворчасці. Палоскі бабіта легка плавіліся на вогнішчы, з іх пацаны адлівалі цюшкі для гульні на грошы. Ставілі горку манетаў і цюшкі кідалі, чыя бліжэй да стопкі манетаў, той разбіваў стопку манет першы. Асаблівай удачай было, калі адным кідком трапляў у стопку манет. Гэта быў выйгрыш кідальніка.

Менск – сапраўдная назва нашага горада

Канец дома падпіраў выраблены з цэглы кантрафорс, побач збітыя з дошак корабы вялікія, куды скідваліся адкіды паперы з друкарні, якія нагадвалі доўгія локшыны. Печкі ў доме ацяпляліся замест дроваў паперай. Раніцай жыхары дома набівалі па пару мяхоў паперы і палілі ў сваіх печках. Ацяпляльная сістэма ў драуляных ці цагляных дамах у Менску – асобная тэма. Гэта прыгожая з мастацкага погляду керамічная кафля з геральдычнымі і расліннымі выявамі, тэмы якіх адлюстроўвалі даўніну нашага горада. Ацяпленне жытла кафельнымі печкамі – цэлы пласт мастацкай культуры. А якія выкарыстоўваліся металічныя прыстасаванні – дзверкі, камфоркі, каласнікі.

Нам, вярнуўшымся з Расеі, дзіўна было чытаць на чыгунных дзверках печкі слова Менск – сапраўдную назву нашага горада.

Дзіцячыя гульні на вуліцы Рэвалюцыйнай

У доме нашым №4 было некалькі пад’ездаў. Двара для гульні не было. На першым паверсе пад’езда №1 калідор хлопцы выкарыстоўвалі як баскетбольную пляцоўку. Паганяць у футбол ішлі ў двор трыццатай школы – гэта аднапавярховы гістарычны будынак насупраць дома №15, дзе раней быў ,,Інбелкульт”. Праз шмат год на сцяне гэтага дома размясцілі, зробленую мной мемарыяльную шыльду – напамін пра ,,Інбелкульт”.

Цікавы момант. Двары ў бок Нямігі спалучаліся, як правіла, дахамі звычайна крытымі бляхай. Хлеўчукі, аднапавярховыя цагляныя будынкі, а пад дахамі гэтых забудоў хлопцы стваралі ўтульныя і цікавыя ,,штабы”. Звычайна нешта збіралі, хавалі. Нават быў і своеасаблівы банк: збіраліся грошы для гульні ў „цюшку” ці аб сценачку. Накопленыя сродкі рыхтавалі да святаў – „Першамай” ці „Кастрычніцкія”. Набывалі сітро і цукеркі. А Васька, мой стрыечный брат, меў дома ў тумбачцы складзеныя ахайна паштоўкі маляўнічыя, блакнот і вялізны альбом з малюнкамі. А асобны патаемны „загашнік” – зяленая вялікая паперка пяцьдзесят рублеу, сто рублеу светла-зяленай паперы з выявай Леніна. Тумбачка захавала і мой невялікі эцюд, зроблены алеем на кардонцы ў весну 1954 года. Мне было 13 гадоў, Васілю 15. Успамін таго часу: вялікае вандраванне пехам у пошуку натуры з Рэвалюцыйнай у бок Батанічнага саду, адтуль да Трактарнага і ТЭЦ-3. Праз вуліцу Днепроўскую трапілі ў раен Ангарскай. На той час Ангарскай не было, а раен быў аддадзены пад забудову прыватных дамоў. Памятная вясна. Няхітры мой эцюдзік. Я намаляваў: хатка, слуп электрычны і па бірузовым небе коцяцца бела-ружовыя рулькі аблокаў.

Фігуры з крэму

Дзядзька Іван Адамавіч Юдзіцкі апынуўся кулінарам у высокіх партыйных кабінетах ня быўшы партыйцам. Як гэта атрымалася? Пад Менскам у Ждановічах быў санаторый, дзе ен падлетак, сірата, старанна дапамагаў пры сталоўцы. На яго звярнулі ўвагу, прынялі на працу, дзе ен шліфаваў свае майстэрства. А талент, мастацкасьць – ад прыроды.

Дзядзька Іван займаўся аздабленнем тартоў фігурамі з крэму. Пасля вайны ў Менску адбылася кулінарная выстава. Багатыя жанчыны, жонкі начальнікаў, успрымалі ўпрыгожанні на тартах, як творы мастацтва. Выстава кулінарная, цэлы сад-флаўрс з ружаў. Ружы дзядзька Іван рабіў з тонка нарэзаных пласьцінак з бурака. Рабіў пасля вырабы з крэму. Часам прыносіў крэм дамоў, крэм стаяў у шуфлядзе, куды мы дабіраліся і елі сталовымі лыжкам. Дзядзька Іван быў асабіста знаемы з Панамарэнкам. Іван добра граў у більярд, і Панамарэнка яго запрашаў. Гэтая тэма – асобная, трэба сабрацца і напісаць не проста так, з наскоку, бо есць факты якія расцягнутыя па часе.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях