25 апреля 2024, четверг, 1:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Чатыры гады таму ў Слоніме адбыўся Марш недармаедаў

Чатыры гады таму ў Слоніме адбыўся Марш недармаедаў
фота: racyja.com

У Маршы прынялі ўдзел больш за 300 слонімцаў.

19 сакавіка 2017 года ў Слоніме адбыўся Марш недармаедаў, які арганізавалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, паведамляе «Радыё Рацыя».

У Маршы прынялі ўдзел больш за 300 слонімцаў.

Каля райвыканкама ўдзельнікаў марша сустрэў былы старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, а таксама іншыя вертыкальшчыкі.

фота: racyja.com

Людзі абураліся тым, што ў Слоніме няма працы, што падчас прэзідэнцтва Лукашэнкі, у горадзе закрылі такія прадпрыемствы, як фабрыку “Тэкстыльшчык”, пер’е-пуховых вырабаў, сельгастэхніку, аўтарамонтны завод і іншыя прадпрыемствы. Старшыня райвыканкама Таргонскі тады казаў, што гатовы да кампрамісу, а таксама абяцаў, што пасля Маршу нікога не будуць арыштоўваць. Кампрамісу ніякага не атрымалася, а ў той дзень быў арыштаваны адзін з актывістаў Маршу – слонімец Віктар Марчык.

фота: racyja.com
фота: racyja.com
фота: racyja.com
Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях