16 мая 2021, воскресенье, 19:11
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

«Стаяць у праўдзе і не схіляцца перад злом»

2
«Стаяць у праўдзе і не схіляцца перад злом»

Калі Бог з намі, хто супраць нас?

Аргкамітэт па рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» павіншаваў беларусаў з Вялікаднем:

«Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Сёння мы, жыхары Беларусі, на жаль, знаходзімся ў сітуацыі, калі здаецца, што перамагло зло, што смерць апанавала жыццё, а беззаконне і несправядлівасць сталіся нормай для тых, хто мусіў бы стаяць на варце закону і справядлівасці.

Як і апосталы амаль дзве тысячы гадоў таму, шмат хто з нас можа быць у роспачы. Мы можам быць разгубленыя і напужаныя. Можам быць у адчаі і поўныя жадання ўцячы і схавацца.

Але найвялікшае свята Пасхі сёння нагадвае ўсім нам пра перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю, святасці над грахом, святла над цемрай.

Яно сведчыць, што нават за самымі цёмнымі часамі надыходзіць світанак праўды і жыцця.

Каб гэтыя часы наблізіліся як мага хутчэй, мы павінны не губляць веры, надзеі і перадусім любові. Павінны самыя стаяць у праўдзе і, вядома, не схіляцца на калені перад злом. І тады мы, безумоўна, пераможам, бо калі Бог з намі, хто супраць нас?

Са святам, дарагія сябры!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!»

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».