29 марта 2024, пятница, 13:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Каб МТЗ, Аўтазавод, БЕЛАЗ народнае паўстанне падтрымалі!

4
Каб МТЗ, Аўтазавод, БЕЛАЗ народнае паўстанне падтрымалі!

Незвычайны зварот да рабочага класа Беларусі.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў вершаваны зварот свайго чытача Стаса Шастака да беларускіх рабочых:

Я ўпершыню за 26 гадоў

Убачыў у ліцьвінаў-беларусаў

Іх годнасць, і свабодны дух дзядоў,

Што не цярпеў абману і прымусаў!

Калі ў пагоню ўзняўся ўвесь,

народ,

Ён звергне ненавіснага тырана!

Стары й малы — ўсе выйшлі у паход,

Каб іх зямля была ў іх не забрана!

Бо шызафрэнік, стаў бандытам, махляром,

Што самаўладна ўздзеў сабе карону

Мы з пасінелых рук уладу забяром,

Павагу усталюем да закону!

Вядомы нам надзейныя шляхі,

Якімі ўсе імкнуцца да прагрэсу!

Мы адцярпелі досыць за грахі

Былога элекцыйнага працэсу!

Мы зможам мірна ўсіх перамагчы

АМАП, міліцыю і гвардыю тырана!

Не дайце ў Эміраты уцячы,

Дзе золата, плен вашых слёз,

схавана!

Прачніся і паўстань рабочы клас:

Гродна-Азот і з ім Беларуськалій!

Каб МТЗ, Аўтазавод, БЕЛАЗ

Народнае паўстанне падтрымалі!

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях