28 марта 2024, четверг, 12:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Прыйшоў за мяжой на трыбуну, узяў з сабой бел-чырвона-белы сцяг, і сеў насупраць камеры»

1
«Прыйшоў за мяжой на трыбуну, узяў з сабой бел-чырвона-белы сцяг, і сеў насупраць камеры»

Не забывайцеся пра добраахвотны абавязак заўзятара – нагадаваць свету пра Беларусь.

Галоўны рэдактар tribuna.com Алег Гаруновіч выказаўся наконт бела-чырвона-белых сцягаў на трыбунах падчас спаборніцтваў:

«Не ведаю, чаго беларускія тэлевізіёншчыкі мучаюцца з бела-чырвона-белымі сцягамі, бо ёсць жа досыць надзейны досвед у іх калег-іранцаў – паказваць спаборніцтвы са спазненнем на хвіліну. Рэжым аятолаў баіцца то аголеных жаночых ног, то нейкіх сымбалаў, вось там і прыдумалі, як не прапусціць “забаронку” ў эфір. А ў нас гэты бел-чырвона-белы усё мазоліць і мазоліць вочы. Хаця, ведаеце, мне падабаецца.

Вось жа яны, хто супраць Лукашэнкі і хоча жыць па еўрапейскіх стандартах. Яны працягваюць партызаніць у розных гарадах, і пры гэтым тысячамі з’язджаюць за мяжу. І яшчэ лезуць з гэтым БЧБ у камеры.

Вось як на Еўрабаскеце – з бел-чырвона-белым стаялі звычайныя дзяўчыны, а з чырвона-зяленым – памочніца старшыні федэрацыі баскетбола Беларусі Марыніна і супрацоўнік амбасады Лукашэнкі ў Іспаніі.

Увогуле, зараз можна дакладна сфармуляваць адзін з пунктаў належных паводзінаў сапраўднага спартыўнага заўзятара з Беларусі. Прыйшоў за мяжой на трыбуну – узяў з сабой бел-чырвона-белы сцяг, і пажадана – сеў насупраць камеры. Пакуль мы не ў Іране, і такая тактыка дае пэўны плён, трымае нерв.

Калі раптам хто ходзіць на матчы Еўра, ці мае намер наведцаць ігры Еўрабаскета або нейкія іншыя спаборніцтвы, не забывайцеся пра гэты добраахвотны абавязак заўзятара – нагадаваць свету пра Беларусь.

Будзем рады ўсіх вас пабачыць».

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях