29 марта 2024, пятница, 13:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як прайшла малітва ў самай таямнічай каплічцы Беларусі, у якой дзьверы адчыняюцца раз на год

1
Як прайшла малітва ў самай таямнічай каплічцы Беларусі, у якой дзьверы адчыняюцца раз на год

Сёлета на фэст Маці Божай Нястомнай Дапамогі сабралося каля 200 чалавек.

У вёсцы Дубок Астравецкага раёну 4 ліпеня прайшла імша пасярод лесу на беразе ракі Віліі. Сюды вернікі прыяжджаюць усяго раз на год, перадае «Радыё Свабода».

Сёлета на фэст Маці Божай Нястомнай Дапамогі або Курганскай сабралося каля 200 чалавек. Штогод яго праводзяць у першую нядзелю ліпеня ў лясной каплічцы.

Каб дабрацца на малітву, трэба ўзыходзіць па ўзгорку (кургане), ісьці па сьлізкай мокрай траве ў лесе.

Прыяжджае сьвятар з суседніх Жодзішак.

У вёсцы Дубок жылымі засталіся толькі некалькі хатаў. На сьвята прыехалі вернікі з Горадні і вобласьці, Менску. Раней завітвалі госьці зь Літвы — Дубок стаіць на памежжы.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях