24 апреля 2024, среда, 12:09
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Купалаўцы» сёння анансуюць музычны праект «Я гавару»

1
«Купалаўцы» сёння анансуюць музычны праект «Я гавару»

Дзе і калі яго паглядзець?

Незалежная трупа «Купалаўцы» завяршае сезон праектам «Я гавару», падчас якога выканае песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў, піша «Наша Ніва».

«Калі б хтосьці год таму распавёў нам пра тое, што з намі мае адбыцца, то мы, натуральна, не паверылі б. «Ха-ха, выдатны сцэнар для вельмі смелага капусніка»,

— сказалі б мы. Так, было няпроста, але ж і дужа захапляльна. Мы зрабілі столькі ўсяго, чаго і самі ад сябе не чакалі. Вось і закрыццё сезона абяцае быць запамінальным», — кажуць «Купалаўцы».

7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы яны прадставяць уласны праект.

Купалаўцы узялі вершы сучасных паэтаў (Віталя Рыжкова, Анатоля Івашчанкі, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай, Глеба Лабадзенкі і іншых).

Чатыры акцёра — Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Зміцер Есяневіч і Аляксандр Зелянко — напісалі да іх музыку.

А іх калегі выйдуць да мікрафона і праспяваюць песні.

Самі аўтары ўпершыню пачуюць і ўбачаць канчактовы вынік разам з гледачамі.

Прэм’ера праекта адбудзецца 7 ліпеня а 20-й на ютуб-канале «Купалаўцы».

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях