18 апреля 2024, четверг, 16:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гарадзенскія музыкі зрабілі ўнікальны альбом, прысвечаны «Купаллю»

1
Гарадзенскія музыкі зрабілі ўнікальны альбом, прысвечаны «Купаллю»
иллюстрационное Фото: natalia fedosenko (tass)

У альбоме некалькі аўтарскіх вершаў, народная песня і верш Янкі Купалы.

Гарадзенскія музыкі Ілля Пячынін, Таццяна Салаўёва і Павел Салаўёў выдалі міні-альбом «Заклятая кветка купальная», паведамляе racyja.com.

Пра адметнасць гэтай працы кажа Ілля Пячынін:

– Своеасаблівы спосаб дакрануцца да сакральнага, якое даецца ў нашых старажытных беларускіх ды ўвогуле славянскіх традыцыях, ды адаптацыя іх да сучаснасці. Я з’яўляюся суаўтарам агульнай канцэпцыі гэтай працы, а таксама гукарэжысёрам ды музыкай. На мой погляд, у нас атрымалася цудоўная сумесная праца. Але спытаць пра гэта цікава і нашых слухачоў.

Па словах музыкі Паўла Салаўёва, ён вельмі задаволены вынікам супольнай працы:

– На мой погляд, асаблівасць гэтага праекту, па-першае, у тым, што атрымаўся такі канцэптуальны альбом. І ён, па-другое, адрозніваецца ад таго, што мы рабілі дагэтуль. Канешне, большую частку працы зрабіў Ілля. Ён зрабіў усю электроніку, усю музыку фактычна, і ідэя таксама была яго.

У альбоме некалькі аўтарскіх вершаў, народная песня і верш Янкі Купалы, што даў назву альбому. Паслухаць выканаўцаў магчыма на адмысловай пляцоўцы ў інтэрнэце.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях