29 марта 2024, пятница, 2:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В Пружанском районе на «химии» умер осужденный

5
В Пружанском районе на «химии» умер осужденный

Недавно он перенес инсульт, но его отправили на тяжелую работу.

На «хіміі», у папраўчай установе адкрытага тыпу (ВУАТ) №7 у Пружанскім раёне, сёння памёр асуджаны, пра гэта zerkalo.io паведамілі некалькі ананімных крыніц. Пакуль невядома, што стала прычынай смерці, але паведамляецца, што раней мужчына перанёс інсульт, аднак яго абавязалі хадзіць на працу - у паліклініцы выдалі даведку аб прыдатнасці да яе выканання.

Аб смерці асуджанага паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй (яна папрасіла не называць сваё імя з меркаванняў бяспекі). З яе слоў, гэта здарылася раніцай. Мужчыне было 48 год. Інфармацыю таксама пацвердзіла іншая крыніца, аднак паводле яе звестак мужчыну было 46 гадоў.

Адна з крыніц лічыць, што ў папраўчай установе «парушаюцца правы асуджаных», між іншым, ігнаруюцца іх скаргі на здароўе.

- Ён нядаўна перанёс інсульт у лёгкай форме, але яго ўсё роўна змусілі працаваць на фізічна складанай працы. Ёсць выпадкі, калі чалавек з гіпертаніяй працуе грузчыкам, з пазваночнай грыжай - дапаможным працоўным, хлопец з цукровым дыябетам на інсуліне працуе ў непрымальных умовах з такім захворваннем. На ўсе просьбы і звароты аб немагчымасці працаваць праз праблемы са здароўем адміністрацыя пагражае пакараннем за адмову ад працы, - распавёў суразмоўца.

У самой установе, са слоў крыніцы, лекара няма, асуджаныя могуць звяртацца да медыкаў у мясцовую паліклініку.

- Калі тлумачыш лекару пра свае праблемы, ён адказвае: мы табе ставім, што ты прыдатны да гэтай працы, а потым звяртайся і будзем лячыць. Лекары слухаюць адміністрацыю ўстановы, - робіць высновы крыніца.

У дзяжурнай частцы ІАУТ № 7 адмовіліся каментаваць інфармацыю і папрасілі даслаць запыт на імя кіраўніцтва.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях