29 ноября 2022, вторник, 4:08
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

«Дзе не здрадзіў ні сябрам, ні Богу»: Максім Вінярскі даслаў з-за кратаў верш

4
«Дзе не здрадзіў ні сябрам, ні Богу»: Максім Вінярскі даслаў з-за кратаў верш
Максим Винярский
Фото: «Радыё Свабода»

Пранізлівыя радкі ад няскоранага актывіста «Еўрапейскай Беларусі».

Сястра асуджанага да пяці гадоў калоніі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага Алена Церашкова падзялілася ў сваім «Фэйсбуку» вершам, які даслаў ёй брат.

«Максім Вінярскі даслаў восеньскі верш», — напісала Алена і працытавала радкі вязня:

Лісце жоўтае злятае на зямлю,
Зноў да сну рыхтуецца прырода,
Мне ж да ранку сёння не заснуць.
Нет спакою — як няма свабоды.
Хутка белым ахіне зямлю,
Ляжа снег пакровам урачыстым
На зямлю — краіну любую маю,
Дзе жыву ад самае калыскі.
Дзе сканаць, напэўна, вырак лёс,
Дзе паўсюль шукаў сваю дарогу,
На алтар якой сябе прынёс,
Дзе не здрадзіў ні сябрам, ні Богу.

Максім Вінярскі быў схоплены 21 студзеня 2021 года і асуджаны да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Пасля абвяшчэння прысуду яго трымалі ў «стакане», а ў камеры вылівалі ваду на падлогу, каб немагчыма было сесці. У папраўчай калоніі №3, дзе ўтрымліваецца цяпер Вінярскі, ён пастаўлены на «асаблівы ўлік».

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».