19 апреля 2024, пятница, 20:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Альгерд Бахарэвіч: Гэта своеасаблівы знак якасці

1
Альгерд Бахарэвіч: Гэта своеасаблівы знак якасці
Альгерд Бахарэвіч

Творчасць беларускага пісьменніка прызналі экстрэмісцкай.

Творчасць беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча прызналі экстрэмісцкай. А менавіта гаворка ідзе пра яго кнігу «Сабакі Еўропы», паведамляе сайт «Радыё Рацыя».

Цяпер яе можна будзе набыць і надрукаваць толькі па-за межамі Беларусі. Пра тое, як гэта можа паўплываць на творчую атмасферу і агулам доступ да беларускай літаратуры на радзіме, распавёў сам творца: – Тое, што яе прызналі экстрэмісцкай, гэта было чакана. Сумневаў у мяне ў гэтым не было пасля таго як на мінулым тыдні ў газеце “Советская Белоруссия“, ці як яна там сёння называецца: “Беларусь сегодня”, быў апублікаваны артыкул пра выдавецтва “Янушкевіч” і ў тым ліку пра маю кнігу. У якім з вельмі дакладнымі такімі судовымі фармулёўкамі было абвешчана, што “Сабакі Еўропы” – гэта  экстрэмісцкая кніга.

Прызнанне твора «Сабакі Еўропы» экстрэмісцкім – гэта своеасаблівы знак якасці. Але ў той жа час гэта абмяжоўвае доступ да сучаснай незалежнай беларускай літаратуры ў самой Беларусі – перакананы аўтар.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях