29 марта 2024, пятница, 3:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

З Менска ў Будслаў вырушыла пешая пілігрымка

З Менска ў Будслаў вырушыла пешая пілігрымка

Для ўдзелу ў пілігрымцы зарэгістравалася больш за дзве сотні ахвотных.

27 чэрвеня пасля двухгадовага каранавіруснага перапынку з Мінска ў Будслаў вырушыла пешая пілігрымка, якую многія з вялікай нецярплівасцю чакалі.

Папярэдняя, 29-я пілігрымка Мінск–Будслаў, праходзіла з 1 па 5 ліпеня 2019 года, а ў наступныя два гады з прычыны пандэміі арганізаваныя пілігрымкі не праводзіліся.

Для ўдзелу ў сёлетняй пілігрымцы зарэгістравалася больш за дзве сотні ахвотных, сярод якіх нямала святароў і манаскіх асоб.

Як паведамляе сайт Catholic.by , у панядзелак пілігрымы пераадолеюць 24 кіламетры з прываламі каля сталічных Паўночных могілак і ў Паперні, а ўвечары спыняцца на начлег у Вішнёўцы.

У аўторак удзельнікаў пілігрымкі чакае самы працяглы пераход, які складзе 32 кіламетры з трыма прыпынкамі. Для гэтага ім давядзецца ўставаць а шостай гадзіне раніцы. На дарогу другога дня пілігрымаў благаславіць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які раніцай узначаліць для іх цэлебрацыю святой Імшы. Другую ноч пілігрымы правядуць у вёсцы Калачы.

Трэці дзень — 26 кіламетраў і тры прыпынкі на адпачынак па дарозе да парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы, што на Вілейшчыне. Там іх чакае святая Імша ў касцёле, вячэра і начлег.

Раніцай чацвёртага дня пілігрымы вырушаць у дарогу да парафіі святога Станіслава ў Даўгінаве і пераадолеюць 22 кіламетры. Пасля святой Імшы ў даўгінаўскім касцёле яны скіруюцца на месца начлега, што ў кіламетры ад мястэчка.

Пятніца 1 ліпеня стане апошнім днём пешай пілігрымкі Мінск–Будслаў.

У дарозе, якая складзе 16,5 кіламетраў, пілігрымы правядуць набажэнства Крыжовага шляху, і ў абед дасягнуць мэты свайго вандравання — Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях