У Купалаўскім тэатры няма каму працаваць
11- 18.07.2022, 22:00
- 7,598
![У Купалаўскім тэатры няма каму працаваць](https://i.c97.org/p/articles/ai-204279-aux-head-kupal_teatr_360.jpg)
Тэатр шукае і прыбіральнікаў, і актораў.
На сайце тэатра нядаўна з’явіўся пералік вольных вакансій.
Так, на работу ў творчы калектыў Купалаўскага тэатра патрабуюцца інжынер па пажарнай бяспецы, спецыяліст аддзела рэалізацыі, інжынер-тэхнолаг, машыніст сцэны, гукааператар, гукарэжысёр, мастак-дэкаратар, інжынер-электрык, медыцынская сястра, прыбіральнік вытворчых і службовых памяшканняў, інжынер-механік машынна-дэкарацыйнага цэха, тэхнік асвятляльна-праекцыйнага цэха, касцюмер, рэквізітар.
Нагадаем, што напрыканцы мая быў таксама аб’яўлены конкурсны набор у трупу тэатра.