28 марта 2024, четверг, 16:57
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Колькі разоў беларусы ваявалі з расейцамі

5
Колькі разоў беларусы ваявалі з расейцамі

За апошнюю тысячу гадоў беларусы ваявалі з расейцамі як мінімум 100 год.

Многія з гэтых войнаў былі страшнейшыя за ІІ сусьветную, а агулам нам вядома пра дзясяткі войнаў з усходнім суседам.

Толькі ў адной зь іх, у XVII стагодзьдзі, Беларусь страціла палову насельніцтва, а большасьць гарадоў і вёсак былі зруйнаваныя. Але і нашыя войскі былі не анёлы - палілі Маскву як запалкі, а расейскі цар, каб захаваць жыцьцё, станавіўся на калені перад валадаром Рэчы Паспалітай, пiша svaboda.org.

Традыцыйна беларускія землі былі слаба зьвязаныя з старажытным цэнтрам усходніх славянаў Кіевам. Наша гісторыя зусім не пра гэта. Усходнеславянскае насельніцтва ў бас'йне Дзвіны і Нёмана жыло ў тыя часы ўперамешку з балцкім, арыстакратыя практыкавала міжэтнічныя шлюбы, і князі ўсходнеславянскага паходжання маглі мяняцца на балцкіх. Славяне-беларусы й балты-літоўцы жылі мірна суіснавалі і на глебе гэтай супрацы. Пры пагрозе нападу азіяцкіх качэўнікаў, і ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыкі вядуць адлік ВКЛ ад 1248 году. Яно праіснавала пяць стагодзьдзяў і менавіта Вялікае княства было айчынай беларусаў ажно да падзелаў напрыканцы ажно XVIII стагодзьдзя. І ўсе гэтыя пяцьсот гадоў галоўным ворагам нашай дзяржавы была Масква.

Для маскоўцаў ВКЛ была, вядома ж, блізкай па мове і па рэлігіі, але ўсё роўна чужой і варожай дзяржавай. Але жаданай. Вялікае княства ня толькі марылі захапіць, але туды жадалі ўцячы ад маскоўскай дэспатыі самі расейцы. Як пісаў амэрыканскі гісторык Рычард Пайпс, самы раньні палітычны вальнадумец у Расеі марыў схавацца ад расейскіх парадкаў у Літве.

З канца ХV cтагодзьдзя Масква разьвязвала вайну за вайной супраць Вялікага Княства Літоўскага. Абвясьціўшы сябе ўладарамі ўсяе Русі і прыкрыўшыся дактрынай «Масква - трэці Рым», маскоўскія манархі ўзяліся ажыцьцяўляць свае захопніцкія пляны. Але і войскі Вялікага княства хадзілі на Маскву.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях