25 апреля 2024, четверг, 15:40
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вячаслаў Сіўчык: Постаць Каліноўскага дапамагае змагацца з расійскім імперыялізмам

1
Вячаслаў Сіўчык: Постаць Каліноўскага дапамагае змагацца з расійскім імперыялізмам
фота: DW

Беларусы павінны памятаць пра сваю прагу да волі і праўды.

9 сакавіка, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі аб аб'яднанні ў адно фарміраванне — батальён Кастуся Каліноўскага (зараз Полк Кастуся Каліноўскага).

Ці можна правесці паралелі паміж паўстаннем 1863-1864 гадоў і сённяшнімі падзеямі? Тэлеграм-канал «Баста!» спытаў аб гэтым лідара руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

— Паўстанне Кастуся Каліноўскага і сама яго асоба — гэта пачатак беларускага нацыянальнага вызвольнага руха.

Ў пэўнай ступені, мы ўсе з'яўляемся спадкаемцамі гэтага выдатнейшага героя Беларусі і натуральна, што на дадзеным этапе імя Каліноўскага нададзена дабраахвотніцкім аб'яднанням, беларусам, якія ваююць на баку Украіны.

Постаць Каліноўскага дапамагае змагацца з расійскім імперыялізмам. Нажаль, тое, што было ў XIX стагодзі, мы бачым і ў XXI. І ў паўстанні Каліноўскага ўдзельнічалі розныя групоўкі. Нажаль, мы і сёння можам бачыць такія ўплывовыя групоўкі, ў тым ліку і ва Украіне. Таму хацелася б, каб мужнасць беларусаў, якія гінуць і змагаюцца за Украіну, прывяла да таго, аб чым яны самі мараць. А мараць яны аб тым жа, што і Каліноўскі — каб Беларусь была вольнай, незалежнай краінай, каб была беларуская ўлада і каб не было маскаля над нашым народам.

— Вы разам з беларусамі Варшавы выказалі сваю незадаволенасць падзеямі, якія адбыліся ў гадавіну паўстання Каліноўскага. Прэзыдэнт Украіны не знайшоў магчымасьці прыгадаць удзел у ім беларускага народа. Чаму так адбылося?

— Прэзідэнт Украіны дапусціў памылку. Калі беларусы не будуць пратэставаць супраць такіх падыходаў, то гэтыя памылкі будуць працягвацца далей. Яны могуць прывесці да катастрофы, таму што, на вялікі жаль, вельмі вялікая верагоднасць трэцяй сусветнай вайны і таго, што асноўныя вайсковыя аперацыі будуць адбывацца як раз на нашых землях. 

Дзеля таго, каб хаця б паменшыць верагоднасць гэтых жудасных працэсаў, хацеў бы нагадаць, што і ў Першую, і Другую сусветную вайну не тое што ад асобаў, ад шмат якіх народаў і дзяржаў нічога не залежыла. Сёння трэба заўсёды абараняць ўсё беларускае.

Несправядліва, што калі кажуць пра паўстанне 1863-1864 гадоў, не ўзгадваюць беларусаў і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага.

— У Менску вуліцу Каліноўскага лукашысты хочуць перайменаваць у вуліцу Сталіна. Гэта не жарт. З такой ініцыятывай выступілі праўладныя камуністы. Ці атрымаецца ў іх што-небудзь?

— Гэта ілюстрацыя таго, што Беларусь сапраўды павярнулі ў сталінскія часы. Вельмі спадзяюся, што нічога не атрымаецца з гэтай ідыётскай ініцыятывы.

Але ж не трэба забывацца, што шмат сёння вуліц сталіцы Беларусі названы імёнамі катаў беларускага народа. Гэта таксама падкрэслівае тую трагедыю, у якой сёння вымушаны жыць беларускі народ. Імя гэтай трагедыі таксама вядома — Лукашэнка.

За гэтыя жудасныя 27 гадоў яго ўлады, лукашыская банда ужо ператварылася ў лукашыска-пуцінскую банду. І, на вялікі жаль, ў беларусаў сёння няма правоў і свабодаў. Гэта тое, што падкрэслівае гэтая бязглуздая ініцыятыва па спробе перайменаваць вуліцу Каліноўскага, каб беларусы забыліся пра сваю прагу да волі і праўды.

— На чацвёртым з'ездзе Руху Салідарнасьці «Разам» вы заявілі, што адна з яго асноўных задач — барацьба з расійскім імперыялізмам. Як супрацьстаяць расійскаму імперыялізму зараз?

— Галоўны лозунг цяпер гэта — «Волю народам, волю асобе!». Пад гэтым лозунгам мусіць адбывацца змаганне з расійскім імперыялізмам. Натуральна, трэба падтрымліваць Украіну, таму што нацыянальныя інтырэсы патрабуюць, каб Расійская Федэрацыя атрымала паразу. І галоўная задача — каб гэтая новая імперыя зла перастала існаваць, проста развалілася праз дзяржаўнасць тых паднявольных народаў Расіі, якія ёсць сёння.

Дзеля гэтай задачы павінна адбывацца кансалідацыя ўсіх беларускіх сілаў. І самае галоўнае, каб беларусы выйшлі з выбарчага фарсу 2020 года які адбываўся ў часы пандэміі і ва ўмовах гібрыднай вайны Расіі супраць Беларусі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях