18 апреля 2024, четверг, 19:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Такі заробак уважаю за непрымальны»

«Такі заробак уважаю за непрымальны»

Маладым спецыялістам у Беларусі прапануюць працу па размеркаванні за «капейкі».

Маладым выпускнікам Пінскага каледжа тэхнікі і тэхналогій прапануюць адправіцца працаваць па размеркаванні на заробак ад 255 рублёў за месяц. Пра гэта распавяла мясцоваму выданню «Медиа-Полесье» маці аднаго з навучэнцаў.

Як расказала жанчына, яе сын паступіў у каледж пасля 9-га класа. Першыя тры гады ён атрымліваў агульную сярэднюю адукацыю, а яшчэ 2,5 гады вучыўся па спецыяльнасці. Сын вучыўся бясплатна, і сёлета мае размеркаванне.

У каледжы прапанавалі некалькі варыянтаў працаўладкавання. Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што жыллё - пакой ці месца ў інтэрнаце - прадстаўляецца практычна ва ўсіх варыянтах. А вось заробак пазначаны не ўсюды.

Так, ёсць варыянты з прыстойным заробкам. Напрыклад, у аграгарадку Ржаўцы ў Магілёўскай вобласці тэхніку-праграмісту абяцаюць 500 рублёў. На 100 рублёў большы заробак у аператара ЭВМ у Жыдчы. Тэхніку-праграмісту ў Сінкевічах Лунінецкага раёна за месяц заплацяць 700 рублёў.

Але ў двух выпадках заробак проста мізэрны. Так, маладому спецыялісту прапануюць папрацаваць два гады ў Бераставіцкай райлякарні тэхнікам-праграмістам за заробак 255,31 рубля на месяц. Або інжынерам-праграмістам у Лельчыцкім каледжы - за 256,52 рубля.

Каб атрымаць вольнае размеркаванне, трэба кампенсаваць выдаткі за навучанне. А гэта за першую прыступку - 6765 рублёў, за другую - 9530 рублёў. Агулам блізу 16 295 рублёў. Гэтыя сумы былі на момант паступлення ў каледж. І, хутчэй за ўсё, іх яшчэ праіндэксуюць.

«Першае працоўнае месца, вядома ж, выдатна, але не з месячным заробкам 255 рублёў. Такі заробак уважаю за непрымальны», — рэзюмавала пінчанка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях