8 октября 2024, вторник, 14:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Адбыўся V з’езд выпускнікоў Гайнаўскага беларускага ліцэя

2
Адбыўся V з’езд выпускнікоў Гайнаўскага беларускага ліцэя

У будынку школы прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 75-годдзя ўстановы.

Дзясяткі людзей прынялі ўдзел у святкаванні юбілею Гайнаўскага беларускага ліцэя. У будынку школы прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 75-годдзя ўстановы, перадае «Радыё Рацыя».

У святкаванні прынялі ўдзел выпускнікі і вучні школы, а таксама прадстаўнікі беларускіх інстытуцыяў культуры, палітыкі ды духавенства.

Ліцэй будзе існаваць, падкрэсліў шматгадовы дырэктар і настаўнік, Яўген Сачко:

– З вялікаю прыемнасцю прыходжу ў школу, бо ёсць надалей тут цудоўная атмасфера, якая тут заўсёды была. Ёсць цудоўныя настаўнікі, якія тут заўсёды былі. Таму думаю, што беларускі ліцэй быў, ёсць і будзе існаваць. У якой форме – гэта невядома, але ён будзе. Ці больш, ці менш будуць вывучаць беларускую мову, але будзе напэўна такая група, якая гэты корань ліцэя падтрымае.

75 гадоў ліцэю, 4 з іх – гэта таксама мае. Мой унёсак у гісторыю гэтай школы і мой асабісты досвед. Але сёння самае прыгожае, як выступае моладзь. Самае важнае для школы – гэта што ёсць моладзь, якая хоча вучыцца беларускай мове, якая хоча браць удзел у розных мерапрыемствах. Гэта проста для мяне вялікае шчасце, што тое, што рабілі настаўнікі раней, робяць і цяпер.

Гайнаўскі беларускі ліцэй сваё 75-годдзе будзе святкаваць два дні. Пры нагодзе адбудзецца таксама пяты з’езд выпускнікоў школы.

28 верасня ў Гайнаўцы пачаўся першы дзень з’езду выпускнікоў беларускага ліцэя, які адначасна святкуе 75 гадоў існавання і працы. На з’езд з’ехаліся многія вядомыя беларусы Падляшша.

Павел Латушка і Аліна Коўшык ўручылі дырэктару Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігару Лукашуку медаль «Гонар і годнасць» за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. У бібліятэку ліцэя былі перададзеныя кнігі сучасных беларускіх аўтараў.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях