«У Менску катастрофа поўная: Медсёстры ў рэанімацыі плачуць, у пульманалогіі ляжаць сінія людзі»
59- 17.10.2021, 21:36
- 131,202
Новая шакавальная зводка пра COVID-19 у Беларусі.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» апублікаваў зводку навінаў пра COVID-19 у Беларусі на раніцу нядзелі.
За мінулы дзень у БХМД Віцебска памерла ад COVID 15 чалавек. Міністэрства аховы здароўя дало статыстыку 17 у краіне.
Пішуць з 6-й Гарадской клінічнай бальніцы Менска:
«У 6ГКБ катастрофа поўная.
Медсёстры ў рэанімацыі плачуць ад загрузкі і напружання.
У пульманалогіі ляжаць людзі сінія, задыхаюцца, не стае кіслароду.
У рэанімацыі не стае месцаў і ШВЛ».
Ну, і фота з адной з менскіх лякарняў кажа само за сябе.
Вось бы чыноўнікі былі ў курсе таго, што пацыентаў шпіталізуюць у калідоры.
Вакцынуйцеся!
Насіце маскі!
Выконвайце сацыяльнае дыстанцыяванне.
Не наведвайце месцы з вялікай колькасцю людзей.
Мыйце рукі старанна.
Пераконвайце блізкіх, сяброў, заўзятых антываксераў і антымасачнікаў рабіць тое самае.
Толькі так мы можам запаволіць рост новых захворванняў і даць медыкам і сістэме аховы здароўя шанец выстаяць у гэтым складаным выпрабаванні.