19 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстарацыі, а калі выклікалі міліцыю, дастаў «ксіву»

45
Пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстарацыі, а калі выклікалі міліцыю, дастаў «ксіву»
СЯРГЕЙ ГРЫЦУК
ФОТА: газета "Прамень"

Чым скончыўся шабаш ябацькаў?

Як стала вядома «Нашaй Ніве», звольнены з пасады пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук. Гэтую інфармацыю пацвердзіла раённая пракуратура. Грыцук таксама знік з раскладу прыёму на сайце Генпракуратуры.

«Грыцук страціў пасаду праз тое, што нядаўна, пасля аднаго з банкетаў у рэстарацыі, ён адмовіўся плаціць па рахунку, непрыемна здзіўлены канчатковымі лічбамі», - кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы». «У выніку ўзнік скандал з выклікам міліцыі, які Грыцук спрабаваў развязаць, дастаўшы пасведчанне».

Начальства не ацаніла метады Грыцука - ён больш не працуе. Новы пракурор пакуль не прызначаны.

Інфармацыі аб Грыцуку ў адкрытым доступе амаль няма. Вядома, што раней ён працаваў у Смалявіцкай пракуратуры.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках