29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Радзівіл Чорны: Некаранаваны кароль, які кіраваў ВКЛ

Мікалай Радзівіл Чорны: Некаранаваны кароль, які кіраваў ВКЛ

З ягоным імем звязаны небывалы ўзлёт магнацкага роду.

4 лютага 1515 года ў родавым маёнтку Радзівілаў Нясвіжы жонка Яна Радзівіла Ганна нарадзіла першынца, якога бацькі, згодна з родавай традыцыі, назвалі Мікалаем. Пазней, праз некалькі гадоў, у Мікалая з'явіўся брат, яго назвалі Янам, піша vklby.com.

Праз сем гадоў пасля нараджэння Мікалая Радзівіла памёр ягоны бацька Ян, маці Мікалая Ганна Кішка пасля смерці мужа выйшла замуж за Станіслава Янавіча. Братоў Мікалая і Яна забраў да сябе на выхаванне брат іхняга бацькі Юры Радзівіл. У 1529 годзе Мікалай разам са сваімі браты і сёстрамі, паехаў да двару вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Старога, які іх запрасіў да сябе ў світу.

Пры двары Жыгімонта Старога ён атрымаў адукацыі і прыблізна ў 1534 годзе паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, у якім у яго не доўга атрымалася вучыцца, бо Мікалай Радзівіл Чорны, вымушаны быў паехаць на вайну.

Сойм ВКЛ 14 лютага 1534 года абвесціў вайну Маскве, і Літоўскае Княства пачало рыхтаваць войскі, у тым ліку і Мікалай Радзівіл разам з братам за ўласныя сродкі выставіў 160 коннікаў і прывёў іх у войска свайго дзядзькі Юрыя Радзівіла. Разам з ім ён адправіўся пад Старадуб, а потым пад Гомель, на вайне Мікалай Радзівіл Чорны быў да падпісання з Масквой перамір'я 25 сакавіка 1537 года, паводле якога да ВКЛ адышоў Гомель, а Старадуб застаўся за Масквой. На гэтай вайне Мікалай Радзівіл не выявіў сябе як таленавіты палкаводзец, ды ён і не імкнуўся ім стаць, бо здароўе яму не дазваляла доўга быць у раз'ездах і ў полі. Магчыма, убачыўшы жахі і разбурэнні вайны, ён назаўжды ўзяў бок дыпламатычных перамоваў замест зброі.

Першым важным палітычным дзеяннем у кар'еры Мікалая Радзівіла Чорнага была ягоная дапамога і падтрымка ў выбары вялікім князем літоўскім Жыгімонта Аўгуста, чаго будучы вялікі князь і польскі кароль папрасіў у яго. Мікалай не адмовіў у дапамозе Жыгімонту Аўгусту і, пагутарыўшы з братамі, змог давесці запланаваную дзейнасць да канца, Жыгімонт Аўгуст стаў вялікія князем літоўскім.

Пры вялікім князю літоўскім Мікалай Радзівіл заняў пасаду маршалка земскага, і ў 1547 годзе падрыхтаваў і правёў вольны сойм. Гэтак сама пры Жыгімонту Аўгусту ён быў пасярэднікам у дзяржаўных справах ВКЛ паміж Жыгімонтам і панамі рады.

У тым самым 1547 годзе Мікалай Радзівіл Чорны разам з братам Радзівілам Рудым выдаў замуж сваю сястру Барбару за Жыгімонта Аўгуста, які наведваў яе ўпотай начамі і быў у яе закаханы. У адну з такіх начэй, калі Жыгімонт прыйшоў да Барбары, Радзівілы чакалі яго, застаўшы Жыгімонта ў Барбары, прапанавалі яму альбо ўзяць у жонкі Барбару, каб не ганьбіць ні яе гонару, ні гонару роду Радзівілаў, альбо перастаць з'яўляцца да яе ўпотай. Жыгімонт, пастаўлены перад выбарам, узяць у жонкі каханую або назаўсёды адмовіцца ад яе, выбраў вянчанне. Таемнае вянчанне адбылося ў гэтую ж ноч, абрад правёў каплан Радзівілаў, а сведкамі былі абодва браты і іхні сваяк Станіслаў Кезгайла.

Сам Радзівіл Мікалай Чорны ажаніўся ў лютым наступнага 1548 года з дачкой вялікага канцлера кароннага і ваяводы кракаўскага Кшыштафа Шыдлавецкага Эльжбетай Шыдлавецкай, вяселле адбылося ў Сандаміры.

На Валынь у 1549 годзе ўварваліся крымскія татары, і Жыгімонт Аўгуст адправіў войскі на абарону тэрыторыі ВКЛ, разам з войскам паехаў і Мікалай Радзівіл Чорны, але вайсковай славы ў гэтым паходзе ён не заваяваў. Нягледзячы на тое, што гэты паход быў няўдалы, армія Літвы не здолела застаць татараў, якія, разрабаваўшы тэрыторыю Літвы, сышлі дадому, Жыгімонт Аўгуст для ўмацавання стасункаў з Радзівіламі прапанаваў Чорнаму пасаду гетмана, але, сказаўшы, што ён чалавек не ваенны, Мікалай Радзівіл Чорны адмовіўся ад пасады.

У 1551 годзе на Віленскім сойме Мікалай Радзівіл Чорны стаў віленскім ваяводам, а таксама атрымаў на захоўванне ад Жыгімонта Аўгуста дзяржаўны архіў. У агульнай колькасці Радзівіл стаў займаць тры важныя дзяржаўныя пасады: маршалак земскі, канцлер і віленскі ваявода. Фактычна ён стаў кіраваць ВКЛ, бо вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст часта адсутнічаў, а таксама Радзівіл меў вельмі вялікі ўплыў на вялікага князя літоўскага.

Не адной пастановы Жыгімонт Аўгуст не прымаў без свайго набліжанага Мікалая Радзівіла Чорнага. Жыгімонт нават даверыў яму выбраць сабе новую жонку пасля смерці Барбары Радзівіл. Мікалай выбраў яму Кацярыну, дачку брата Аўстрыйскага імператара эрцгерцага Фердынанда I.

У пачатку Жыгімонт супраціўляўся гэтаму выбару Радзівіла, але потым згадзіўся на шлюб з Кацярынай. Мікалай Радзівіл Чорны не проста так абраў жонку для Жыгімонта Аўгуста, гэта быў абдуманы дыпламатычны крок. У той час маскоўскі князь Іван Жахлівы спрабаваў знайсці хаўрусніка супраць ВКЛ у асобе Аўстрыі, і таму Мікалай Радзівіл Чорны ўгаварыў Жыгімонта ажаніцца з Кацярынай, зблізіў Габсбургаў з Літвой і Польшчай і не даў заключыць ім звяз Масквы з Аўстрыяй супраць ВКЛ.

Наступным значным поспехам у дыпламатычнай дзейнасці Радзівіла Чорнага быў ягоны ўдзел у мірным далучэнне Лівоніі да ВКЛ. Лівонія хоць больш не з'яўлялася грозным ваяўнічым ордэнам, давала выхад да мора, рынкаў Еўропы і магла абараняць тэрыторыю Літвы ад флангавых удараў Масквы з паўночнага ўсходу. Аднак гэтае далучэнне Лівоніі для ВКЛ павярнулася вялікімі стратамі і доўгай вайной з Масквой, якая была адной з галоўных прычынаў падпісання Люблінскай уніі і стварэння з Польшчай Рэчы Паспалітай.

Мікалай Радзівіл Чорны ўсімі сіламі імкнуўся абараніць інтарэсы ВКЛ у уніі з Польшчай, гэтая барацьба каштавала яму вялікіх выдаткаў сілаў, таксама ягонаму здароўю вельмі моцна нашкодзіла падагра, ад якой ён спадзяваўся вылечыцца. Пачуўшы, што адзін з ягоных слуг вылечыўся ад гэтай хваробы з дапамогай ртуці, нягледзячы на ўгаворы лекараў адмовіцца ад гэтай задумы, Мікалай сам намазаў сябе ртуццю, але палягчэння так і не наступіла, і праз 3 дні, ноччу з 28 на 29 траўня 1565 года Мікалай Радзівіл Чорны памёр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках