19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Пуцін адмовіўся ехаць у Менск?

5
Чаму Пуцін адмовіўся ехаць у Менск?
ФОТА: GETTY IMAGES

Палітолаг мяркуе, што дачыненні беларускага і расейскага рэжымаў набліжаюцца да крызісу.

Беларускі палітычны аналітык Арсень Сівіцкі ў інтэрв'ю udf.by выказаў меркаванне, што Крэмль пачаў ціск на Лукашэнку:

- Крэмль ужывае розныя спосабы для таго, каб рэалізаваць свой парадак дня. У тым ліку па-ранейшаму эканамічна цісне на Беларусь: не задавальняе запыты Менску наконт выдзялення чарговых крэдытаў. Так у верасні Пуцін паабяцаў толькі 630-640 мільёнаў даляраў да канца 2022 года замест запытаных Менскам 3 мільярдаў даляраў.

Таксама завісла пытанне аб кампенсацыі за «падатковы манеўр» у расейскай нафтавай сферы і новы газавы кантракт на 2022 год (хоць папярэдне была дасягнутая дамоўленасць аб захаванні цяперашняга кошту).

«Новы газавы кантракт можа стаць чарговым пунктам напружання. Формула цэнаўтварэння для Беларусі можа змяніцца, а Менск не гатовы прыняць такія ўмовы. Не выключана, з гэтым звязаная магчымая адтэрміноўка падпісання дарожных мапаў у паглыбленні эканамічнай інтэграцыі», - мяркуе Сівіцкі.

Ён падкрэсліў:

- Сам факт таго, што Пуцін касуе свае візіты і вочныя сустрэчы з Лукашэнкам, з'яўляецца інструментам ціску. Крэмль дэманструе калі не змену сваёй пазіцыі, то як мінімум скарачэнне палітычнай падтрымкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках