ЕЗ увядзе санкцыі супраць беларускага рэжыму праз нелегалаў
1- 22.10.2021, 17:10
- 7,660
Абмежаванні увядуць як супраць кампаній, так і супраць асобных людзей.
Еўразвяз прадоўжыць змагацца з гібрыднай атакай з боку беларускага рэжыму і ўвядзе дадатковыя абмежавальныя захады ў дачыненні да фізічных асоб і кампаній, паведамляе карэспандэнт RFE/RL Рыкард Ёзвяк.
Гэта стала вядома пасля саміту Рады ЕЗ, які праходзіў 21-22 кастрычніка.
Абмежаванні ўвядуць як супраць кампаній, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь і далей да мяжы ЕЗ, так і ў дачыненні да людзей, заменчаных у гэтых схемах.
EU leaders have adopted #EUCO conclusions on #Belarus:The EU will continue countering the ongoing hybrid attack launched by the Blr regime, incl by adopting further restrictive measures against persons and legal entities, in line with its gradual approach, as a matter of urgency
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) October 22, 2021