Сістэма зламаная, нясіце новую
7- 22.10.2021, 22:27
- 34,418
Павучальная гісторыя прадпрымальніка з Рагачова.
Прадпрымальніку з Рагачова дзяржарганізацыі павінны 188 000 рублёў, піша тэлеграм-канал «БОР».
Бізнэсмэн дапамагаў сельгасарганізацыям Гомельскай вобласці падчас жніва. Вазіў паліва. Як вынік – за працу яму павінны 188 тысячаў рублёў. І, мяркуючы з усяго, плаціць ніхто не збіраецца.
Сістэма зламаная, нясіце новую! Адурэўшы ад усёдазволенасці, гаспадарнікі ўжо поўным ходам перажоўваюць лаяльных да сябе людзей, адданых ябацькаў, памагатых і проста людзей гатовых з імі супрацоўнічаць. Хай бізнэсмэн яшчэ дзякуй скажа, што ў яго ў тэлефоне не знайшлі «экстрэмісцкі матэрыял» і заклікі да змены ўлады.
Выснова адзіная для ўсіх: усе, абсалютна ўсе могуць стаць непажаданымі.
Не важна хто ты, не важна дзе ты працуеш, не важна на якой пасадзе, важна толькі адно – улада павінна належаць народу. Толькі ў нашых з вамі сілах гэтага дамагчыся. Толькі ад нас залежыць, як будзе развівацца краіна. Усе разам мы пакажам хто галоўны!
Страйку быць.