16 красавiка 2024, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі найлепшы для вакцынацыі час дня

2
Навукоўцы назвалі найлепшы для вакцынацыі час дня

Эксперты з Нямеччыны і Швэйцарыі правялі важны эксперымент.

Актыўнасць імуннай сістэмы чалавека змяняецца ў залежнасці ад часу дня, прыйшлі да высновы навукоўцы з Жэнеўскага ўніверсітэта (UNIGE) у Швэйцарыі і Універсітэта Людвіга-Максіміліяна (LMU) у Нямеччыне, піша «РБК».

Навукоўцы правялі эксперымент на лабараторных мышах і культурах клетак чалавека, у працэсе якога сачылі за дэндрытнымі клеткамі, што актыўна распазнаюць антыгены – спецыфічныя фрагменты патагенаў. Дэндрытныя клеткі пасля распазнання мігруюць у лімфатычныя сасуды, па якіх дасягаюць лімфатычных вузлоў. Там яны «прадстаўляюць» выяўлены антыген іншым імунным клеткам – T-лімфацытам, што прыводзіць да выпрацоўкі антыцелаў.

Імунолагі прыйшлі да высновы, што дэндрытныя клеткі найбольш актыўна перамяшчаюцца ў канцы стадыі спакою арганізма, перад аднаўленнем актыўнасці. Для мышэй гэта дзень, а для чалавека – ранне. Навукоўцы мяркуюць, што час дня трэба браць да ўвагі пры вакцынацыі і пры супрацьопухалевай імунатэрапіі, бо гэта можа павысіць эфектыўнасць працэдураў.

У верасні навукоўцы з Універсітэта Ракфелера прыйшлі да высновы, што вакцынацыя пасля акрыяння ад COVID-19 прыводзіць да ўтварэння ў арганізме «гнуткіх» антыцелаў, што дазваляе атрымаць «звышчалавечы» імунітэт.

Антыцелы, якія выявілі ў такіх пацыентаў, былі эфектыўныя супраць шасці мутацый каранавірусу, уключаючы варыянты дэльта і бэта. Яны таксама змаглі справіцца з мутацыяй, спецыяльна створанай у лабараторыі, што спалучае ў сабе адразу некалькі штамаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках