24 красавiка 2024, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа банды Масандры і Баскава раскрытая

94
Справа банды Масандры і Баскава раскрытая

Не забудземся, не даруем!

Ініцыятыва ByPol апублікавала новае расследаванне абставінаў гібелі Рамана Бандарэнкі.

У сваім расследаванні ByPol выкарыстала запісы тэлефонных перамоваў, якія атрымалі Кібер-партызаны ў выніку ўзлому базы МУС.

ByPol прыходзіць да высновы, што першы, хто выкарыстаў фізічны гвалт супраць Рамана Бандарэнкі на Плошчы Пераменаў 11 лістапада 2020 года, быў Дзмітрый Шакута – неаднаразовы чэмпіён свету ў тайскім боксе і кікбоксінгу, інструктар спецпадрыхтоўкі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР). Шакута ўваходзіў у групоўку прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант – яны неаднаразова рабілі рэйды ў пратэставыя двары, каб зразаць бел-чырвона-белыя стужкі і замалёўваць апазіцыйныя графіці. Дзейнічалі яны пад прыкрыццём байцоў САХРу і АМАПу.

Другім падазраваным ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да Бандарэнкі з'яўляецца Яўген Ціманоўскі – старшы прапаршчык САХРа. Ён перад пагрузкай Рамана ў службовы мікрааўтобус наўмысна ўдарыў яго галавой аб зямлю. Паводле расследавання ByPol, акрамя Ціманоўскага, у групу спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўваходзілі таксама капітан Сарман, старшы прапаршчык Анцюфееў, прапаршчык Буйкевіч, прапаршчык Савенка. У мікрааўтобусе САХРа Бандарэнка знаходзіўся блізу 20 хвілінаў – невядома, што рабілі з затрыманым увесь гэты час. Потым Рамана перадалі ў цяжкім стане амапаўцам, якія даставілі яго ў Цэнтральны РУУС. Адтуль яго забрала машына «хуткай».

Нагадаем, 31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 года ў рэанімацыі лякарні хуткай дапамогі ў Менску.

Усе вынікі расследавання глядзіце тут.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках