28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірацкіх мігрантаў з Беларусі ловяць каля Берліна

3
Ірацкіх мігрантаў з Беларусі ловяць каля Берліна
Фото: Reuters

Толькі ў адзін рэгіён з пачатку месяца прыбылі больш за 600 чалавек.

Складаная сітуацыя з мігрантамі склалася ў нямецкім рэгіёне Усходні Брандэнбург недалёка ад Берліна. Цэнтры першаснага прыёму ўцекачоў перапоўненыя, а людзі ўсё прадаўжаюць прыбываць, паведамляе выданне Bz-berlin.

З пачатку месяца з Беларусі праз Польшчу ў рэгіён прыбыло больш за 600 мігрантаў з Ірака, Сірыі, Афганістана. Гэта амаль удвая больш, чым у жніўні. Пры гэтым людская плынь не спыняецца. 1100 месцаў у цэнтры бежанцаў ужо занятыя. Для «новенькіх» усталёўваюць жылыя кантэйнеры і намёты. Спецыялісты міграцыйнай службы чакаюць, што за месяц у рэгіён будзе прыбываць да 1000 чалавек.

- Было 40 (мігрантаў - рэд.) у панядзелак, 69 у аўторак і 80 у сераду, - паведаміў кіраўнік службы першаснага прыёму мігрантаў у Айзэнхютэнштадтэ Олаф Янсэн.

Адзін з мігрантаў, студэнт з Емена Шакр, распавёў журналістам, як дабраўся ў Нямеччыну:

- Сябар сказаў мне, як лёгка дабрацца ў Нямеччыну праз Менск. Мяне даставілі (з Менску - рэд.) да польскай мяжы. Але палякі адправілі мяне назад, а потым беларусы адправілі мяне назад на мяжу (з Польшчай - рэд.).

Праз дваццаць дзён Шакр з 12-ай спробы здолеў незаконна перайсці мяжу і разам з іншымі мігрантамі аплаціў паслугі возніка, які давёз іх да Нямеччыны. Стандартны кошт за пераезд складае 1500 даляраў за чалавека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках