25 красавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, што адбудзецца з арганізмам, калі на месяц адмовіцца ад салодкага

7
Медыкі распавялі, што адбудзецца з арганізмам, калі на месяц адмовіцца ад салодкага

Дыетолагі раяць наважыцца на такі крок.

Адмова ад ужывання салодкага - крок няпросты, але на запэўніванні дыетолагаў, вельмі важны і правільны.

Даведзена, што злоўжыванне слодычамі не толькі шкодзіць зубам, але прыводзіць да ранняга старэння, не кажучы ўжо пра лішнія кіло і сістэмных праблем арганізма, якія вынікаюць адсюль, піша u-news.com.ua.

Экспэрты кажуць, што ў выпадку поўнай адмовы ад цукру давядзецца выкрасліць з рацыёну ўсе прадукты, якія маюць хоць крыху салодкі смак. У гэты лік уваходзяць карысныя садавіна, ягады. На такія радыкальныя захады ісці не трэба, але выкрасліць дадатковы цукар (у каву, чай), дэсерты і рафінаваныя цукразмяшчальныя прадукты трэба.

Што ж здарыцца, калі вы перагледзіце свой рацыён на прадмет лішняга цукру?

Настрой стабілізуецца

Вам можа здавацца, што пасля салодкага батончыка вы «ўзлятаеце», але напраўду гэта не так. Амерыканскія навукоўцы давялі, што жанчыны, якія ўжываюць прадукты з высокім глікемічным індэксам, больш схільныя да дэпрэсіі. Акрамя таго значныя скокі цукру ў арганізме могуць прыводзіць да перападаў настрою - пасля прыліву эйфарыі ад салодкага немінуча ідзе спад.

Вы станеце радзей хварэць на прастудныя захворванні

Даведзена, што пры рэгулярнай празмернасці цукру ў крыві ўзнікае хранічнае запаленне. У выніку, павышаюцца шанцы захварэць на прастуду. А ў некаторых выпадках адмова ад цукру палягчае праявы алергіі і астмы.

Вы скінеце вагу

Паводле аднаго з даследаванняў, прыбраўшы цукар з рацыёну мы прыбярэм 350 лішніх калорый на дзень. Падлічана, што агулам мы атрымліваем блізу 22 чайных лыжак цукру (замест нормы пяць). Бо цукар не толькі ў звыклых нам ласунках, але і ў падліўках, марынадах, кісламалочных прадуктах, соках, алкаголі і гэтак далей.

Зубы стануць здаравейшымі, а дыханне больш свежым

Цукар падсілкоўвае бактэрыі, якія ўплываюць на пах з рота. А пра ўплыў цукру на ўтварэнне карыесу ўсе мы ведаем з дзяцінства, але чамусьці аддаём перавагу пра гэта не думаць.

Сон палепшыцца

Ужыванне цукру (асабліва перад сном) можа прывесці да дадатковага выкіду гармонаў стрэсу, якія вам дакладна ні да чаго, калі вы хочаце высыпацца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках