29 красавiка 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нас чакае новая невядомая эпідэмія з Кітая: яна ўжо дабралася да Расеі

23
Нас чакае новая невядомая эпідэмія з Кітая: яна ўжо дабралася да Расеі

За дзень у КНР шпіталізуюць амаль 7 тысяч чалавек.

У Кітаі зафіксавалі ўспышку мікаплазменнай інфекцыі. Са слоў мясцовых СМІ, за дзень з хваробай шпіталізуюць амаль 7 тысяч чалавек, а інфекцыя можа распаўсюдзіцца па ўсім свеце гэтак жа, як COVID-19. У Расеі ўжо сустракаліся адзінкавыя выпадкі гэтай хваробы, піша «Маланка».

Гэтая хвароба - атыповая пнеўманія. Назвы ў яе пакуль няма. The Telegraph са спасылкай на сэрвіс ProMed (адсочвае ўспышкі захворванняў людзей і жывёл па ўсім свеце) пісала аб тым, што ачагі захворвання знаходзяцца на поўначы Кітая, прычым хварэюць нават дзеці (ад першай успышкі пацярпелі толькі яны, потым і дарослыя).

Калі ў 2019 годзе сэрвіс ProMed фіксаваў моцную актыўнасць інфекцый, гэта выявілася SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19. Пасля гэтага сапраўды пачалася сусветная эпідэмія.

Цяпер Сусветная арганізацыя аховы здароўя просіць у Кітая дадатковую інфармацыю аб невядомай пнеўманіі.

«Яшчэ занадта рана прагназаваць, ці можа гэта быць яшчэ адной пандэміяй, але, як аднойчы сказаў мудры вірусолаг, «гадзіннік пандэміі цікае, мы проста не ведаем, які час», – сказаў аўтар ProMED Дэн Сільвер.

Прафесар інстытута генетыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта Франсуа Балу растлумачыў, што захворванне магло з'явіцца праз розныя рэспіраторныя патагены. Напрыклад, ВРВІ, грып ці бактэрыя Mycoplasma pneumoniae, якая прыводзіць да запалення дыхальных шляхоў і пнеўманіі. Ці гэта новая мутацыя старой інфекцыі.

Што тычыцца Расеі, то там ёсць асобныя выпадкі захворвання на гэты вірус. Цяжэйшых формаў, як паведамляе Расспажыўнагляд, няма. Усе групавыя выпадкі захворвання «актыўна расследуюцца» і «дыягнастуюцца ў лабараторыях».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках