18 траўня 2024, Субота, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі зноў выявіўся трэмар

56
У Лукашэнкі зноў выявіўся трэмар

У момант, калі дыктатар казаў пра сваё здароўе.

На цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара 26 студзеня Лукашэнка выказаўся аб сваім здароўі.

— Многія цяпер кажуць: ні то памірае Лукашэнка, ні тое здароўе… Нармальнае здароўе. У лякарню хуткай дапамогі, дзякуй богу, я не звяртаўся. І дай бог, каб да цябе зараз не трапляць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да галоўнай лекаркі Гарадоцкай клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Вольгі Святліцкай.

Цікава, што на цырымоніі ў Лукашэнкі зноў назіраўся трэмар, паведамляе «Салідарнасць».

Нагадаем, калі ў траўні 2023 года ўзурпатар захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 траўня ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на ягонай руцэ. Лукашэнка не змог прайсці з некалькіх сотняў метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага ўвечары ён першы раз за час свайго праўлення не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі.

Толькі 15 траўня Лукашэнку паказалі народу - ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота ён выглядаў як васковая постаць.

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Менску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыгаценне ў аб'ектыў не пападала.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хвароб ці эмацыйнага напружання.

На нарадзе па меліярацыі і рабоце беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і дзе зноў дасталася прэм'еру Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым.

Трэмар галавы паўтарыўся ў Лукашэнкі 9 студзеня гэтага года на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», якая адбылася ў Палацы Рэспублікі ў Менску. Тады прэс-служба апублікавала відэа з дыктатарам, які калоціцца.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках