29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ала Пугачова: Беларус дрэнна праспяваць не можа

18
Ала Пугачова: Беларус дрэнна праспяваць не можа

Вядомая расейская спявачка пракаментавала творчасць беларускага выканаўцы.

У адной Instagram ёсць адразу некалькі фанацкіх старонак, якія прысвечаны творчасці Алы Пугачовай. У адным з іх напярэдадні 75-гадовага юбілею спявачкі, які адбудзецца ў красавіку 2024 года, сярод прыхільнікаў правялі незвычайны конкурс. Кожны ахвочы мог запісаць і даслаць відэа, не якім ён спявае тую ці іншую песню Пугачовай. Ролікі выкладваліся на суд прыхільнікаў на той самай старноцы, піша «Комсомолка».

Сярод тых, хто паўдзельнічаў у імправізаваным кавер-конкурсе, быў і вакаліст народнай эстраднай студыі "Міленіум" з Гародні Іван Вайтовіч. Малады чалавек займаецца вакалам ужо больш за 10 гадоў. А ў 2021 годзе 19-гадовы ў той час Іван даваў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Гродна", дзе сказаў:

- Мой кумір - гэта расейская спявачка Ала Пугачова.

Іван на конкурс адправіў некалькі сваіх відэа, але ніхто з прыхільнікаў не чакаў, што іх пракаментуе сама Ала Пугачова!

“Беларус дрэнна праспяваць не можа. Малайчына, Ян, а папрабуеш праспяваць усё на актаву ніжэй?”, - напісала спявачка ў каментарах.

Для маладога выканаўцы-пачаткоўца гэтая кароткая рэпліка значыць шмат.

“Гэты каментар найвышэйшая ацэнка ўсяму таму, што я раблю ўжо 12 гадоў... Я зараз у шоку. Я не чакаў...Дзякуй, дарагая Ала Барысаўна, за вашу любоў і ўвагу да сваіх прыхільнікаў. Вы дзівосная! Такіх як вы проста няма! Будзьце здаровыя і шчаслівыя! З вялікай любоўю да вас.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках