29 красавiка 2024, панядзелак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ўладальнікаў аўто ў Беларусі значна падаражэў важны збор

6
Для ўладальнікаў аўто ў Беларусі значна падаражэў важны збор

Стаўкі выраслі ў 2-3 разы.

Урад Беларусі перагледзеў стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да транспартных сродкаў. Яны закрануць юрыдычныя асобы. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адная з галоўных змен - зараз стаўкі ўтылізацыйнага збору вызначаны для транспартных сродкаў двух катэгорый: да 3 гадоў уключна і больш за 3 гады. Раней стаўкі вызначаліся для транспартных сродкаў з даты выпуску якіх прайшло менш за 3 гады, ад 3 да 7 гадоў і больш за 7 гадоў.

Стаўкі ўтылізацыйнага збору для транспартных сродкаў катэгорыі М1 (М1G) з электрарухавікамі, у тым ліку з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі паслядоўнага тыпу пакінутыя на ранейшым узроўні: 544,5 рубля для аўтамабіля да 3 гадоў уключна і 816,7 рубля – больш як 3 гады. Аналагічныя стаўкі, як і раней, будуць дзейнічаць пры ўвозе транспартных сродкаў катэгорыі М1 (М1G) фізічнымі асобамі для асабістага карыстання незалежна ад працоўнага аб'ёму рухавіка.

Стаўкі сур'ёзна змяніліся для юрыдычных асоб - у некаторых выпадках яны выраслі ў 2-3 разы. Пакажам на прыкладзе легкавых аўтамабіляў - катэгорыі М1 (М1G) з даты выпуску якіх прайшло 3 ці менш года.

Стаўкі таксама сур'ёзна змяніліся і для ўсіх астатніх катэгорый - пачынаючы ад грузавікоў і заканчваючы прычэпамі, бульдозерамі і сельгастэхнікай.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках