29 красавiка 2024, панядзелак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы НПЗ Індыі адмовіўся прымаць расейскія танкеры

3
Найбуйнейшы НПЗ Індыі адмовіўся прымаць расейскія танкеры

Санкцыі ЗША ў дзеянні.

Расейскія нафтавікі адчуваюць рост праблемаў з пастаўкамі ў Індыю, якая стала другім найбуйнейшым пакупнікоў бараляў у РФ пасля ўварвання ва Украіну і нарасціла імпарт больш чым у 30 разоў.

Як паведамляе Reuters, прыватны індыйскі НПЗ Reliance Industries – аператар найбуйнейшага ў свеце комплексу ў перапрацоўцы нафты – адмаўляецца прымаць сыравіну, якую дастаўляюць танкеры дзяржаўнага «Саўкамфлоту».

Пасля таго як расейская кампанія патрапіла пад амерыканскія санкцыі, Reliance патрабуе, каб нафта не дастаўлялася яе караблямі. Іншыя індыйскія НПЗ таксама плануюць адмовіцца ад выкарыстання караблёў, якія належаць «Саўкамфлоту», паведамілі Reuters тры крыніцы ва ўрадзе Індыі і ў нафтаперапрацоўчай галіне.

Паводле словаў аднаго з суразмоўцаў агенцтва, пастанову пра заход караблёў «Саўкамфлоту» і іншых падсанкцыйных танкераў у індыйскія парты будуць прымаць улады.

«Мы аддаем перавагу таму, каб нашы НПЗ не прымалі нафту на караблях, якія трапілі пад санкцыі, праз нашы палітычныя і камерцыйныя інтарэсы, а таксама санкцый ЗША», – сказала адна з крыніцаў ва ўрадзе Індыі.

У выніку пастаўкі расейскай нафты ў Індыю, якія ўжо ўпалі больш чым на траціну ў канцы 2023 года, могуць знізіцца яшчэ больш: НПЗ імкнуцца ўнікнуць любой негатыўнай рэакцыі з боку Вашынгтона і «праяўляюць асаблівую асцярожнасць», растлумачыла крыніца Reuters.

Індыя, якая не далучылася да санкцый летам 2023 года, набывала 2,15 млн бараляў расейскай нафты штодня – блізу паловы ўсяго марскога нафтавага экспарту з РФ.

Да студзеня пастаўкі знізіліся да 1,5 млн бараляў за дзень пасля таго, як ЗША ўнеслі ў санкцыйныя спісы дзясяткі танкераў «ценевага флоту» Крамля, а банкі «сяброўскіх» краінаў пачалі блакаваць плацяжы.

Спробы «Раснафты» заключыць доўгатэрміновыя кантракты з дзяржаўнымі індыйскімі НПЗ праваліліся. Пасля амаль месячных перамоваў Bharat Petroleum і Hindustan Petroleum прынялі пастанову не браць на сябе жорсткіх абавязальніцтваў у набыцці ў найбуйнейшай нафтавай кампаніі Расеі ў будучым фінансавым годзе.

Расейскую нафту Індыя замяняе на саудаўскую: у лютым пастаўкі з каралеўства на індыйскі рынак выраслі на 22%, а найбуйнейшая прыватная нафтаперапрацоўчая кампанія, Reliance Industries, набыла максімальны аб'ём з траўня 2020 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках