29 красавiка 2024, панядзелак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ударыла інспектара кулаком у твар»

8
«Ударыла інспектара кулаком у твар»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларуска ўцякла з месца ДТЗ, але ДАІ прыехала да яе дадому.

Гэтае ДТЗ адбылося 10 сакавіка ў Калінкавічах: на скрыжаванні вуліц Карчуганава і Піянерскай нехта сутыкнуўся з «ВАЗ 2107» і ўцёк. Кіроўца "Жыгулёў" сцвярджаў, што ён рухаўся па галоўнай, але аўтамабіль сіняга колеру не саступіў яму дарогу. За стырном нібыта была жанчына, паведамляе прэс-служба ДАІ.

У ДАІ расказваюць: устанавіць удзельніцу аварыі дапамаглі камеры відэаназірання, ёй была 47-гадовая мясцовая жыхарка. Інспектары прыехалі да яе дадому.

— Яна стала сцвярджаць, што ў яе няма аўто, і, акрамя таго, усяляк ігнаравала патрабаванне паказаць аўтамабіль для агляду. У час размовы інспектары вызначылі, што жанчына ў нецвярозым стане, яе даставілі на агляд. Дарэчы, яна адмовілася ад яго праходжання ва ўстаноўленым парадку. Пасля, знаходзячыся ў будынку Калінкавіцкай ЦРБ, пачала абражаць супрацоўнікаў ДАІ і стукнула кулаком у твар аднаго з іх, - дзеляцца падрабязнасцямі ў Дзяржаўтаінспекцыі і прымацоўваюць відэа.

Удакладняецца, што жанчыну затрымалі, на яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 364 КК РБ. Цяпер ёй можа пагражаць арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 5 год або пазбаўленне волі на тэрмін да 7 год. Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ склалі 4 адміністрацыйныя пратаколы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках