29 красавiка 2024, панядзелак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея без юаняў: Кітай пачаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з акупантам

6
Расея без юаняў: Кітай пачаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з акупантам

У Крамля ёсць два выхады з сітуацыі, але абодва «не вельмі».

Кітайскія банкі адмаўляюцца працаваць з расейскімі кампаніямі і праводзіць пераводы на іх адрасы, пішуць расейскія СМІ. Праз гэта ў краіны-акупанткі заканчваюцца рэзервы юаняў, піша карэспандэнтка 24 канала Таццяна Стэльмах.

У Расеі заканчваюцца юані

Такія дзеянні з боку Кітая былі абумоўленыя не без удзелу ЗША, якія на пачатку студзеня прыстрашылі краіну другаснымі санкцыямі.

На 1 студзеня 2024 года ў расейскіх банках засталося юаняў у эквіваленце 6,8 мільярда даляраў. Гэта на 25,7% менш за паказчык лістапада. Напрыклад, у лютым 2023 года сума склала 14,1 мільярда даляраў у эквіваленце.

Такое падзенне можа пагражаць змяншэннем імпарту для Расеі, бо КНР вядзе таргі толькі ў нацыянальнай валюце. Гэта крытычна, бо Масква зараз, як ніколі, залежыць ад супрацоўніцтва з Кітаем.

Таму зараз у Расеі два выхады з гэтай сітуацыі, каб пазбегнуць таварных дэфіцытаў:

• перайсці на бартэр - такое развязанне прапануюць некаторыя дэпутаты;

• знайсці абыходны шлях праз іншыя валюты - гэта можа прывесці да росту коштаў.

Якія краіны закупляюць больш за ўсё расейскай прадукцыі

• Гішпанія - 40%, адгрузкі ў гэтую краіну выраслі ў 8,8 разы - 850 тысяч тон супраць 96 тысяч тон за аналагічны перыяд мінулага сезону,

• Італія - 35%, закупы выраслі ў 7,7 разы - 812 тысяч тон супраць 105 тысяч тон,

• Бельгія - 17%. Рост у 3,7 разы - 198 тысяч тон супраць 52 тысяч тон,

• Грэцыя - павялічыла закупы ў 1,9 разы - 160 тысяч тон супраць 85 тысяч тон,

• Латвія - адгрузкі ў гэтую краіну ўпалі да 105 тысяч тон з 410 тысяч тон годам раней.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках