29 красавiка 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі новы від «прывіднай акулы» з дзіўнай галавой

2
Навукоўцы знайшлі новы від «прывіднай акулы» з дзіўнай галавой

Яе знайшлі ля ўзбярэжжа Тайланда.

Навукоўцы знайшлі ў глыбінях Андаманскага мора ля берагоў Тайланда раней невядомы від «акулаў-прывідаў». Ён адрозніваецца масіўнай галавой, гіганцкімі пераліўнымі вачыма і перыстымі плаўнікамі, паведамляе Live Science.

Істота атрымала назву Chimaera supapae. Гэта храстковая рыба, якая належыць да найстаражытнейшага вядомага цяпер сямейства Chimaeriformes. Гэтыя рыбы з'яўляюцца далёкімі сваякамі акулаў і скатаў.

Chimaeras («хімеры») засяляюць кантынентальныя схілы і акіянскія хрыбты глыбокага мора. Яны жывуць на глыбіні больш за 500 метраў і хаваюцца ў цёмных водах, сілкуючыся такімі доннымі жывёламі, як ракападобныя, малюскі і чарвякі.

«У свеце было ўсяго 53 вядомыя віды хімераў; гэты стаў 54», – заявіў асноўны аўтар даследавання Дэвід Эберт, праграмны дырэктар Цэнтра даследавання ціхаакіянскіх акулаў пры Універсітэце штата Сан-Хасэ ў Каліфорніі.

Агульныя назвы хімераў – прывідная акула і рыба-пацук – паходзяць ад іх вялікіх бліскучых вачэй і пацучыных, завостраных целаў. Некаторыя віды могуць вырастаць да двух метраў у даўжыню.

Навукоўцы выявілі мёртвага непалаваспелага самца рыбы ў 2018 годзе. Яго прызналі новым відам праз «масіўную галаву з кароткай мордай» і вялікімі авальнымі вачыма, якія складаюць больш за 32% ад агульнай даўжыні галавы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках