28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава выносяць еўры і даляры з банкаў

28
Беларусы масава выносяць еўры і даляры з банкаў

Дэпазіты зменшыліся на 62,9 адсотка.

Са шматгадовага максімуму сродкі фізічных асоб на валютных укладах (так званыя іншыя дэпазіты) зменшыліся на 62,9%, піша сайт banki24.by.

Рэкордныя сродкі фізічных асоб на валютных укладах мелі месца на 1 верасня 2015 года - 7,844 млрд USD у эквіваленце. З тых часоў адток дэпазітных рэсурсаў склаў 4,934 млрд. USD. У выніку на 1 сакавіка 2024 года фізічныя асобы трымалі на валютных укладах 2,909 млрд USD у экв. Паводле леташняй ацэнкі кіраўніка Беларускага звязу прадпрымальнікаў Аляксандра Калініна, раней у скарбонках насельніцтва (па-за сістэмай) налічваліся ашчадку на суму ≈7 млрд USD у экв.

Адток валютных укладаў з сістэмы адбываецца на фоне гістарычна нізкіх адсоткавых ставак у інструментах ашчады ў далярах і еўрах. Так, у студзені 2024 года сярэдні ўзровень ставак на новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у далярах упаў да 0,34% гадавых. У лютым-2023 сярэдні ўзровень ставак на гэтым сегменце рынку быў роўны 1,28%. Аналагічна з еўра: у лютым-2024 узровень ставак на новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб упаў да 0,22% гадавых (пры 0,98% годам раней). На безадклікальных укладах адсотак знізіўся да 0,24%, а на адклікальных - да 0,03%.

Прапанаваная банкамі гадавая даходнасць новых укладаў у далярах і еўрах не перакрывае ўзровень інфляцыі ў ЗША і еўразоне. Рэальная даходнасць такіх інструментаў адмоўная: падзенне пакупніцкай здольнасці даляра і еўра апярэджвае хуткасць прыросту дэпазітнага капіталу ў гэтых валютах.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках