29 красавiка 2024, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін пачаў фанабэрыцца, ЗША адразаюць яму нітачку за нітачкай»

7
«Пуцін пачаў фанабэрыцца, ЗША адразаюць яму нітачку за нітачкай»

Вашынгтон узяўся за расейскую эканоміку.

Палітычны аглядальнік Іван Якавіна апісаў адзін з паказальных выпадкаў, які пацвярджае, што ЗША павольна і ўпэўнена знішчаюць эканоміку РФ:

«Індыйскія нафтаперапрацоўчыя заводы паступова, пачынаючы з прыватных, але, я думаю, што і да дзяржаўных дойдзе, адмаўляюцца прымаць расейскую нафту. Чаму? Бо яна знаходзіцца пад санкцыямі. У Індыі амерыканцы ўвесь час вядуць працу з расейскімі контрагентамі і яны ім тлумачаць, што вы, вядома, можаце гандляваць з Расеяй, але мы вас адключым ад даляраў, ад тэхналогій, ад матэрыялаў і вы не зможаце развівацца».

Палітычны аглядальнік патлумачыў, як ЗША ўмела развітваецца з тымі, хто спрабуе ёй пагражаць:

«Сусветная фінансавая сістэма зроблена амерыканцамі для амерыканцаў і амерыканскіх інтарэсаў. Яна вельмі зручная, яна вельмі добрая, але, калі нехта пачынае наскокваць на Амерыку і гнуць пальцы, то гэтага чалавека ці гэтую краіну вельмі лёгка пакараць, таму што ўсе вагары кіравання сусветнай фінансавай сістэмы знаходзяцца ў ЗША. Вось Пуцін пачаў фанабэрыцца і амерыканцы зараз адразаюць яму нітачка за нітачкай усе фінансавыя сувязі з навакольным светам, і ў выніку гэтага Пуцін кажа: Давайце іншую фінансавую сістэму зробім, дапамажыце мне».

«Вядома, Індыя і Кітай зусім не збіраюцца сыходзіць з амерыканскай фінансавай сістэмы, бо яна іх задавальняе (яна ўсіх задавальняе). Вядома, яны паказваюць Пуціну сярэдні палец, таму што ніхто сур'ёзна не мае намеру найбліжэйшым часам цалкам абрываць свае кантакты з ЗША: гэта вар'яцтва, гэта рэальна проста вар'яцтва чыстай вады», - падкрэсліў Іван Якавіна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках