29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Кава ўплывае на мышцы чалавека

5
Навукоўцы: Кава ўплывае на мышцы чалавека

Якім чынам.

Прыроднае рэчыва трыганелін, якое ўтрымліваецца ў каве, можа палепшыць функцыянаванне цягліцаў і прадухіліць іх распад. Гэта вызначылі навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура. Іх даследаванне апублікавалі ў часопісе Nature Metabolism.

Навукоўцы правялі даследаванне, у якім удзельнічалі 186 мужчынаў старэйшых за 60 гадоў. Была сабраная інфармацыя пра стан іх здароўя. Таксама ў рэспандэнтаў узялі ўзоры крыві і вымералі сілу хвату з дапамогай лічбавага дынамометра. Яшчэ паддоследныя расказалі пра свае перавагі ў ежы і прыхільнасць да кавы.

Высветлілася, што спажыванне рэчыва трыганелін у складзе напою прыводзіла да больш моцнага хвату і, адпаведна, да больш высокай функцыянальнасці цягліцаў.

Даследнікі здолелі высветліць, што трыганелін спрыяе актывацыі клеткавага кафактору NAD+. Гэта важнае арганічнае злучэнне, якое ёсць у кожнай клетцы арганізма чалавека. Дзякуючы NAD+ пажыўныя рэчывы ператвараюцца ў энэргію.

Дадатны эфект ад трыганеліну спрыяе памяншэнню рызыкі зніжэння масы шкілетнай мускулатуры, а такое часта адбываецца з гадамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках