27 красавiка 2024, Субота, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія сілавікі распавялі, чаму тэрарыстам удалося прарвацца да мяжы з Беларуссю

Расейскія сілавікі распавялі, чаму тэрарыстам удалося прарвацца да мяжы з Беларуссю

Дзіўнае апраўданне.

Крыніцы сайта РБК сцвярджаюць, што расейскія сілавікі спецыяльна не затрымлівалі тэрарыстаў з «Крокуса», каб яны прывялі іх да «арганізатараў».

Суразмоўцы журналістаў распавялі, што нападнікі «мелі стралковую падрыхтоўку», бо «вялі агонь адзіночнымі стрэламі або кароткімі чэргамі», а падчас стральбы «перасоўваліся прафесійна». У кіраўніцтве самой пляцоўкі кажуць, што баевікі «пачалі страляць па ўсім, што бачылі».

Адна крыніца асобна падкрэслівае, што баевікоў нібыта «ўвесь час адсочвалі спецслужбы». Сілавікі працягваюць сцвярджаць, што тыя ехалі па трасе М3 у бок Бранскай вобласці. Заяўляецца, што ім спецыяльна далі сысці, бо «важна было зразумець маршрут руху тэрарыстаў і ўстанавіць арганізатараў тэракту».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках