29 красавiка 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на продаж выставілі рэдкую BMW

10
У Беларусі на продаж выставілі рэдкую BMW

Каштуе як некалькі кватэраў.

У рамках сталай рубрыкі «Тачка тыдня» журналісты av.by апавядаюць пра самыя цікавыя, рэдкія ці нязвыклыя для беларускага рынку мадэлі. Сёння ўвагу экспертаў звярнуў цюнінгаваны BMW M8.

Лінейка BMW M8, прэзентаваная ў 2019 годзе, уключае тры кузаўныя варыянты: кабрыялет (з завадскім індэксам F91), чатырохдзверны Gran Coupe (F93), які з'яўляецца, у сутнасці, седанам, а таксама двухдзвернае купэ з пазначэннем F92, якое мае тыя ж памеры і базу, што і кабрыялет.

Пад капотам мадэлі размясцілася фірмовая 4,4-літровая васьмёрка магутнасцю 600 к. с. (у версіі Competition аддача дасягае 625 сілаў) і 750 Нм крутоўнага моманту. Купэ BMW M8 разганяецца з 0 да 100 км/г за 3,3 секунды (у Competition гэты час скарачаецца да 3,2 сек). Максімальная хуткасць абмежаваная электронікай на адзнацы 250 км/г. Прадугледжаныя адмысловыя M-рэжымы працы агрэгатаў і магчымасць стварэння ўласных варыянтаў наладаў.

Усе версіі BMW M8 абсталёўваюцца 8-ступеністым аўтаматам M Steptronic і інтэлектуальным поўным прывадам M xDrive. Ужо ў базавай камплектацыі аўтамабіль забяспечаны адаптыўнай падвескай. Стандартныя тармазы маюць пярэднія шасціпоршневые механізмы і заднія аднапоршневыя, дыяметр вентыляваных дыскаў – 395 і 380 мм адпаведна.

Адзначым, што суперкар M8 Competition Coupe афіцыйна прывозілі і ў Беларусь у канцы 2019 года. Ён пазіцыянаваўся як самы рэдкі і магутны аўтамабіль BMW, які пастаўлялі на наш рынак. Квота для ўсіх краінаў СНД складала толькі некалькі адзінак, прычым у Беларусі навінка з'явілася адной з першых. Каштавала машына адпаведна сваёй хуткасці – больш за 180 тысячаў еўраў.

Але вернемся да нашага каталога. Цяпер у беларусаў ёсць магчымасць набыць не проста і без таго хуткі M8, а яшчэ больш прасунутую версію, дапрацаваную знакамітым цюнінг-атэлье G-Power. Яно спецыялізуецца на даводцы аўтамабіляў баварскай маркі і фактычна з'яўляецца аналагам Brabus у Mercedes.

Цюнары значна палепшылі характарыстыкі і змянілі стыль BMW M8 F92. Магутнасць матора падрасла да 820 к. с. і 1050 Нм крутоўнага моманту. Гэтага прыросту дасягнулі з дапамогай праграмнага забеспячэння GP-820 Performance і некалькіх дадатковых наладаў абсталявання.

Мадэль носіць назву G8-M і мае капот Venturi RR з вугляроднага валакна з дадатковымі вентыляцыйнымі адтулінамі. Надаюць эксклюзіўнасці таксама спецыяльныя таблічкі з абазначэннем цюнінг-атэлье G-Power і версіі аўтамабіля, а акрамя таго, 21-цалевыя дыскі, вырабленыя з алюмінію.

Як адзначана ў апісанні да выстаўленага на продаж купэ М8 2020 з амаль 20,5 тыс. км на адометры, аўтамабіль прывезены з Нямеччыны. На прабегу 20463 км было пройдзена поўнае ТА ў афіцыйнага дылера. Прадавец запэўнівае, што спарткар не трапляў у ДТЗ і не перафарбоўваўся. Просяць за аўто 695700 руб. (215 000 даляраў).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках