29 красавiка 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія нафтавікі пачалі распрадаваць запасы бензіну

5
Расейскія нафтавікі пачалі распрадаваць запасы бензіну

Вытворчасць паліва ўпала пасля нападаў украінскіх БПЛА.

Расейскія нафтавыя кампаніі скарацілі вытворчасць бензіну і пачалі распрадаваць назапашаныя запасы пасля масавых нападаў украінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ), распавялі "Коммерсанту" дасведчаныя крыніцы.

З іх звестак, вытворчасць бензіну ў Расеі за тыдзень 13-19 сакавіка ўпала на 3,9% што да папярэдняга тыдня і на 5,2% што да плану выпуску - да 779,4 тысяч тон (111,3 тыс. тон на дзень).

Мінімальны аб'ём вытворчасці быў адзначаны 18 сакавіка - 104,7 тысяч тон на дзень. Гэта першы тыдзень, калі на выпуску бензіну адбіліся напады беспілотнікаў на Ніжагародскі, Разанскі і Сызранскі НПЗ.

Аднак, нягледзячы на зніжэнне вытворчасці, нафтавыя кампаніі павялічылі адгрузкі на ўнутраны рынак на 0,3% - да 794,2 тыс. тон. Розніцу паміж выпускам і адгрузкамі нафтавікі закрылі за кошт запасаў бензіну на НПЗ і нафтабазах.

У выніку запасы за тыдзень скараціліся на 1,5% (25, 5 тыс. тон). Агулам яны складаюць амаль 2 млн тон. Дзякуючы ўвядзенню з 1 сакавіка забароны на экспарт бензіну яго запасы ўсё яшчэ на 153 тыс. тон вышэйшыя, чым год таму.

У сакавіку ўкраінскія беспілотнікі пашкодзілі ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты на Ніжагародскім НПЗ ЛУКОЙЛа, а таксама вывелі з ладу дзве такія ўстаноўкі на Разанскім НПЗ і па адной - на Сызранскім і Куйбышаўскай НПЗ (усе належаць “Раснафты”).

Са звестак "Коммерсанта", нафтаперапрацоўка ў сакавіку складала 722,6 тыс. тон на дзень, што на 0,5% менш за ўзровень лютага. У Мінэнерга разлічваюць, што зніжэнне паказчыка на шэрагу заводаў будзе кампенсаванае павелічэннем перапрацоўкі на іншых НПЗ. Пакуль жа нафтавікі ў сакавіку павялічылі экспарт нафты.

У той жа час кошт бензіну на СПбМТСБ расце апошнія два тыдні. Па выніках таргоў 22 сакавіка біржавыя каціроўкі Аі-95 у еўрапейскай частцы Расеі выраслі на 0,7% – да 66,9 тыс. руб. за тону.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках