29 красавiка 2024, панядзелак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TikTok ускалыхнула відэа з жанчынамі каля кававага аўтамата ў Баранавічах

38
TikTok ускалыхнула відэа з жанчынамі каля кававага аўтамата ў Баранавічах

Яно сабрала амаль 350 тысячаў праглядаў.

У TikTok апублікавалі відэа, у якім паказалі «зваротны бок кавярні самаабслугоўвання». На ролік, зняты, відавочна, схаванымі камерамі, трапілі дзве беларускі, якія надумалі скарыстацца сітуацыяй і сёе-тое скрасці, заўважыў target="_blank" href=https://telegraf.news/obshhestvo/kapec-stydoba-video-zhenshhin-u-kofejnogo-avtomata-v-baranovichah-sobralo-pochti-300-tysyach-prosmotrov/>telegraf.news.

«Вось такія бываюць кліенты», – напісалі аўтары апублікаванага відэа ў сацыяльнай сетцы.

На роліку можна заўважыць, як дзве жанчыны, стоячы поруч аўтамата з кавай, актыўна зграбаюць пластыкавыя трубачкі, палачкі для размешвання і, мусіць, цукар. Усё тое, што даецца бясплатна каля вендынгавых апаратаў.

На сітуацыю звярнулі ўвагу мінакі, але ўчынак беларусак іх не збянтэжыў, а наадварот, развесяліў. Ролік сабраў больш за 345 тысячаў праглядаў і больш за 900 каментароў.

У каментарах карыстальнікі выказвалі незадаволенасць і абурэнне.

@tochka__shop Кофейни самообслуживания, обратная сторона бизнеса) #вендинг #кофейняминск #кофейнясамообслуживания #кофейнясамообслуживпниямосква #барановичи#вендингденьги #пассивный_доход #ворижки ♬ оригинальный звук - DETAILING магазин

«І людзі гэтага пакалення вучаць нас жыццю! Месца ім саступі, у чарзе прапусці! Моладзь дрэнная, а яны добрыя. Капец. Сорам!» – абурылася адна з карыстальніцаў.

Іншыя каментатары дзяліліся падобнымі сітуацыямі з уласнага досведу.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках