29 красавiка 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 серыялаў пра таямніцы амерыканскай эліты і брытанскай арыстакратыі

3
Топ-5 серыялаў пра таямніцы амерыканскай эліты і брытанскай арыстакратыі

Яны атрымалі мноства прэстыжных кінаўзнагародаў.

Гэтыя серыялы абавязкова варта запомніць прыхільнікам заблытаных і прыгожых кінагісторый пра найвышэйшае грамадства.

«Вяртанне ў Брайдсхед» (1 сезон, 1981 год)

У аснову гэтага міні-серыялу лёг аднайменны раман брытанскага пісьменніка Іўлін Во, напісаны ў 1944 годзе. Так што гэта гісторыя пра Ангельшчыну часоў росквіту мясцовай арыстакратыі. Тэлесерыял «Вяртанне ў Брайдсхед» адметны не толькі бліскучым акцёрскім складам (Джэрэмі Айранс, Энтані Эндрус і Даяна Куік), але і першакласнай працай мастакоў строяў, у якіх атрымалася перадаць дух мінулай эпохі.

Паводле сюжэту, малады мастак Чарльз Райдэр знаёміцца са спадчыннікам старадаўняга брытанскага роду Себасцьянам Флайтам. Іх зносіны перарастаюць у сяброўства, і неўзабаве Чарльз атрымлівае запрашэнне наведаць маёнтак Брайдсхед, які належыць сям'і Флайт. Менавіта там яму наканавана па-сапраўднаму закахацца ў цудоўную сястру Себасцьяна, стаць часткай класічнага любоўнага трыкутніка і даведацца ўсе сакрэты, якія ўтойваюцца за зачыненымі дзвярыма маёнтка Брайдсхед. Зняты ў цудоўным замку Говард у Ёркшыры, серыял атрымаў два «Залатыя глобусы» ў год свайго выпуску. Да гэтага часу «Вяртанне ў Брайдсхед» называюць узорным шматсерыйным праектам пра жыццё брытанскай арыстакратыі, задаючы высокую планку ў сваім жанры.

«Пляткарня» (6 сезонаў, 2007–2012 гады)

Гэта культавая кінаадаптацыя серыі кніг Сесілі фон Зігесар здабыла велізарнае войска прыхільнікаў па ўсім свеце. «Пляткарка» заглыбляе гледачоў у мір эліты Верхняга Іст-Сайда, які напоўнены грашыма, інтрыгамі і разбітымі сэрцамі. Серыял пачынаецца з раптоўнага вяртання мясцовай знакамітасці Серэны Ван Дэр Вудсэн на Манхэтэн. Аднак далёка не ўсе радыя гэтай падзеі. Вельмі халодны прыём галоўнай гераіні аказвае яе даўняя сяброўка Блэр Уолдарф, якая даведалася, што перад ад'ездам Серэна правяла ноч з яе бойфрэндам. Дзяўчатам трэба высветліць адносіны адна з адной, са сваімі прыхільнікамі і іншымі персанажамі, якія з'яўляюцца ў іх жыцці з развіццём сюжэту. Нямала праблемаў ім таксама дастаўляе таямнічы блог «Пляткаркі», якая пільна сочыць за жыццём манхэтэнскай эліты і публікуе выкрывальныя гісторыі задоўга да таго, як яны становяцца здабыткам грамадскасці. Цягам усіх шасці сезонаў серыял трымае ў напрузе, і толькі ў самым фінале стваральнікі раскрываюць галоўны сакрэт – імя загадкавай «Пляткаркі».

«Абацтва Даўнтан» (6 сезонаў, 2010–2015 гады)

Магчыма, гэта самы знакаміты серыял пра найвышэйшае грамадства, які сабраў цэлы россып прэстыжных кінаўзнагародаў (тры «Залатыя глобусы», тры «Эмі» і чатыры прэміі Гільдыі акцёраў). «Абацтва Даўнтан» – адзін з нямногіх праектаў, у якім нароўні з жыццём гаспадароў апавядаецца пра жыццё прыслугі, што дае гледачам поўную карціну таго, што адбываецца ў Англіі ў першай чвэрці XX стагоддзя. Гісторыя пачынаецца ў 1911 годзе, калі спадчыннік старажытнага роду Кроўлі гіне падчас крушэння «Тытаніка». Цяпер шматлікім чальцам сям'і давядзецца пазмагацца за ягоную маёмасць і раскошны сямейны маёнтак Даўнтан. Здымкі праходзілі на тэрыторыі рэальнага замка Хайклер у Беркшыры (дзе таксама здымалі і іншыя папулярныя фільмы – напрыклад, «Гонар і прадузятасць» з Кірай Найтлі ў галоўнай ролі), а над строямі працавала цэлая каманда дызайнераў, якую ўзначальвала таленавітая Ганна Робінс.

«Рыўера» (3 сезоны, 2017–… гады)

Яшчэ адзін брытанскі тэлесерыял з бліскучым акцёрскім складам, які набыў любоў гледачоў. Джулія Стайлз (зорка «10 прычынаў маёй нянавісці») выканала ролю галоўнай гераіні Джарджыны – тыповай жонкі паспяховага бізнэсмэна, якая захапляецца мастацтвам. Яна плануе наведаць аўкцыён і набыць палатно вядомага мастака Казіміра Малевіча, калі да яе даходзяць навіны, у якія проста немагчыма паверыць: яе муж загінуў у выніку выбуху на яхце. Пасля гэтага ўдаве давядзецца прайсці скрозь агонь, ваду і медныя трубы, бо страшная трагедыя выявіла мноства таямніцаў, пра існаванне якіх Джарджына нават не падазравала. Высветлілася, што ўся маёмасць яе нябожчыка мужа была пабудаваныя на гнюснай хлусні, фінансавых махінацыях і крыві. Цяпер удаве давядзецца зразумець, якім законам насамрэч падпарадкоўваецца свет эліты, а таксама навучыцца ў ім выжываць. Партнёрам Джуліі Стайлз на здымачнай пляцоўцы стаў Іван Рэон (што, безумоўна, парадуе прыхільнікаў «Гульні пасадаў» і «Адкідаў»).

«Справа Крысцін Кілер» (1 сезон, 2019 год)

У міні-серыяле «Справа Крысцін Кілер» знайшоў адлюстраванне палітычны скандал, які патрос Вялікую Брытанію ў 1960-я гады. Ён прывёў да краху некалькіх бліскучых кар'ераў, аднаго суіцыду і адстаўкі ўсяго брытанскага ўраду. У адрозненне ад рэальнай гісторыі, у якой на першым плане знаходзіліся міністр абароны Вялікай Брытаніі Джон Праф'юмо і савецкі дыпламат Яўген Іваноў, у серыяле аповед вядзецца ад самай малодшай удзельніцы скандалу – 19-гадовай танцоркі Крысцін Кілер.

Газеты выставілі яе галоўнай зладзюжкай, і ўсё астатняе жыццё гэтая гісторыя пераследавала яе. Цяпер жа тэлекампанія BBC прапанавала сваім гледачам паглядзець на «Справу Праф'юмо» з гледзішча Крысцін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках