29 красавiка 2024, панядзелак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарачае паветра з паўднёвага захаду Еўропы падніме ў Беларусі тэмпературу да +20

3
Гарачае паветра з паўднёвага захаду Еўропы падніме ў Беларусі тэмпературу да +20

Тэмпература паднімецца да травеньскіх значэнняў ужо ў канцы сакавіка.

Сіноптыкі на сайце pogoda.by далі папярэдні прагноз пра Беларусь на найбліжэйшыя дні 27–28 сакавіка.

У краіне пацяплее 27 сакавіка, у сераду, праз цёплыя паветраныя масы, якія будуць перамяшчацца на Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы. Дыскамфорт можа даставіць парывісты вецер, які па захадзе краіны будзе моцным, парывістым. Максімальная тэмпература днём па краіне будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў.

28 сакавіка на большай частцы Беларусі ўплыў цёплага паветра захаваецца, таксама як і парывісты вецер. Максімальная тэмпература днём +10…+17 градусаў.

Вельмі цёплымі, хутчэй травеньскімі, абяцаюць быць будучыя выхадныя, асабліва нядзеля, 31 сакавіка. Пры тэмпературы ў Менску, Магілёве +19 градусаў днём, а ў Берасці, Гомелі +20 градусаў (звесткі сайта gismeteo.by) можна смела пачынаць дачны сезон з шашлыкамі. Вельмі цёплае надвор'е з тэмпературай блізу 20 градусаў цяпла і вышэй прагназуецца і ў першыя дні красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках