29 красавiка 2024, панядзелак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску распачалі справу аб банкруцтве буйной сеткі рэстарацый

2
У Менску распачалі справу аб банкруцтве буйной сеткі рэстарацый

Кампанія завінавацілася крэдыторам больш за 1 мільён рублёў.

Эканамічны суд Менска распачаў справу аб банкруцтве ТАА «СП Брусэль». Гэтая арганізацыя належыць вядомай беларускай рэстараннай сетцы «Старамесны півавар». Кампанія завінавацілася крэдыторам больш за 1 мільён рублёў, піша nashaniva.com.

З заявай у суд звярнулася інспекцыя падаткаў і збораў Маскоўскага раёна Менска. Толькі бюджэту ТАА «СП Брусэль» віннае падаткаў і пені больш за 800 тысяч рублёў.

Завінавачаны з траўня 2023-га знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і не мае ні маёмасці, ні аб'ектаў нерухомасці, ні грошай на рахунках, каб аплаціць патрабаванні крэдытораў.

Канчатковую пастанову паводле гэтай справы суд прыме ў чэрвені.

Матчынай кампаніі завінавачанага - «Старамесны півавар» - належыць некалькі рэстарацый. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы VK.com згадваюцца такія ўстановы, як Butler, «Старамесны півавар», Bruxelles, гастрапаб Bernardin і кавярня «ВееrЖа».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках