29 красавiка 2024, панядзелак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржавы кошт какавы вырас да новага максімуму

5
Біржавы кошт какавы вырас да новага максімуму

Перавысіў $10 тысяч за тону.

Кошт какава-бабоў працягвае абнаўляць гістарычныя максімумы. Травеньскія ф'ючэрсы на іх падчас таргоў на Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) на піку даражэлі 26 сакавіка на 12,7% - да $10,075 тысячы за тону.

Да 17:00 па Менску кантракты таргаваліся па $9810 (9,74%). Усяго з пачатку года каціроўкі ўзляцелі больш як на 130%.

Біржавыя кошты какава-бабоў выраслі да новага рэкорду на фоне ўзмацнення асцярог з нагоды зніжэння паставак праз неўраджай у краінах Заходняй Афрыкі, піша Bloomberg. Амаль 60% усёй сусветнай вытворчасці какава-бабоў прыпадае ўсяго на дзве краіны - Кот-д’Івуар і Гану. У Кот-д'Івуары ўжо папярэдзілі, што ў гэтым сезоне ўраджай какава-бабоў скароціцца.

Іншыя вытворцы, такія як Бразілія і Эквадор, імкнуцца павялічыць вытворчасць, аднак для гэтага патрабуецца час. Для таго, каб пасаджаныя дрэвы далі плады, неабходна некалькі гадоў. У выніку рынак можа сутыкнуцца з дэфіцытам какава-бабоў трэці год запар, што пагражае скачком коштаў шакаладу.

Акрамя асцярог праз дэфіцыт фізічных паставак какава-бабоў, да росту каціровак маглі прывесці дзеянні трэйдараў. Хоць ф'ючэрсы на какава-бабы знаходзіліся ў зоне перакупленасці цягам некалькіх апошніх месяцаў, гэта не перашкодзіла каціроўкам ісці ўверх.

«Калі мы знаходзімся на такіх узроўнях, цяжка сказаць, ці апраўданыя гэтыя цэны», – адзначыў аналітык Rabobank Пол Джоўлз.

Рост коштаў какава-бабоў можа ўдарыць па спажыўцах шакаладу, бо вытворцы будуць вымушаныя перакладаць выдаткі на пакупнікоў або прадаваць пліткі меншага памеру або з меншым змяшчэннем шакаладу. Пры гэтым ёсць рызыкі, што сітуацыя з пастаўкамі можа яшчэ больш пагоршыцца.

Так, у Еўразвязе раней прынялі закон, які забараняе прадаваць на тэрыторыі блока некаторыя тыпы прадукцыі, вырабленай у месцах высечкі трапічных лясоў. З дапамогай гэтага захаду ЕЗ змагаецца са зменай клімату. Але Bloomberg адзначае, што праз гэта еўрапейскім вытворцам шакаладу можа быць яшчэ цяжэй забяспечыць закупы неабходнай ім сыравіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках